Вы тут

Спектакль Купалаўскага тэатра пакажуць у новым аўтакінатэатры ў Мінску


Спектакль Купалаўскага тэатра «Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях» пакажуць на экране новага сталічнага аўтакінатэатра на праспекце Пераможцаў, 20/2. Паказ пройдзе 10 ліпеня ў 20:30, квіткі каштуюць ад 15 рублёў.


Прэм'ера спектакля «Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях» адбылася ў ліпені 2019 года, за гэты час ён стаў сапраўднай візітоўкай Купалаўскага тэатра.

Гэта інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі – усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынаецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над любай Айчынай.

Паказ пройдзе на пляцоўцы за Футбольным манежам, дзе размешчаны велізарны LED-экран памеру 14×8 метраў. Гук наладжваецца па пэўнай частаце на аўтамабільным радыё ў FM-дыяпазоне — 88,7. За адзін сеанс на пляцоўцы змогуць размясціцца да 92 легкавых машын.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум, інсцэніроўка: Сяргей Кавалёў.

Таксама за 10 BYN вы можаце паглядзець спектакль анлайн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.