Вы тут

ЕЭК узгадніла дзяржрэгуляванне коштаў на медыцынскія маскі і дэзінфікуючыя сродкі ў Беларусі


Калегія ЕЭК узгадніла падаўжэнне тэрміну дзяржрэгулявання цэн на сродкі абароны органаў дыхання — маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення — і дэзінфікуючыя сродкі ў Рэспубліцы Беларусь на 90 дзён — з 7 ліпеня да 4 кастрычніка гэтага года, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Раней у Беларусі на 90 дзён (з 8 красавіка па 6 ліпеня 2020 года) было ўведзена часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на названыя тавары. У прыватнасці, меры дзяржрэгулявання ўключаюць ўстанаўленне гранічнага нарматыву рэнтабельнасці для арганізацый — вытворцаў, лімітавай максімальнай надбаўкі імпарцёра, лімітавай максімальнай аптовай надбаўкі да адпускной цане вытворцы (імпарцёра), лімітавай максімальнай гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускной цане вытворцы (імпарцёра).

Падставай для ўвядзення дзяржаўнага рэгулявання цэн на сродкі абароны паслужыла павелічэнне попыту на іх, адсутнасць магчымасці задаволіць патрэбы ўстаноў аховы здароўя, аптэчных сетак і насельніцтва вытворцамі такіх сродкаў.

Рашэнне Калегіі ЕЭК дапаможа захаваць стабільныя цэны пры іх рэалізацыі на ўнутраным рынку Беларусі, прадухіліць неабгрунтаванае завышэнне коштаў вытворцамі (імпарцёрамі)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.