Вы тут

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Канстанціна Райкіна з юбілеем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«За гады актыўнай і плённай працы вамі створана мноства мастацкіх вобразаў, якія нязменна прыцягваюць шчырасцю і любоўю да жыцця, — гаворыцца ў віншаванні. — Сваім яркім талентам, запамінальнымі характэрнымі ролямі ў кіно і на тэатральнай сцэне вы па праве заслужылі ўсенародную любоў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кастанціну Райкіну доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. «Няхай ваша шматгранная творчасць і надалей дорыць публіцы радасць і натхненне, спрыяе ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.