Вы тут

Выдатнiк адукацыi: Адным з найважнейшых напрамкаў у нашай рабоце сёння лічу захаванне здароўя


Любоў КЛЕПЧУКОВА, Выдатнiк адукацыi, начальнік аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама:


На парозе выбараў цяпер многія ацэньваюць узровень жыцця людзей, аналізуюць работу з насельніцтвам на месцах. Для мяне гэта таксама час выставіць ацэнку сферы адукацыі Мазырскага раёна, кіраўніком якой з’яўляюся на працягу 15 гадоў. Магу сказаць, што наша вялікая сям’я — сфера адукацыі Мазыршчыны — шчаслівая, дружная, паспяховая, мэтанакіраваная. У 80 установах адукацыі раёна працуюць 5 тысяч работнікаў, навучаецца больш як 20 тысяч выхаванцаў і навучэнцаў. Пры падтрымцы абласных, мясцовых і рэспубліканскіх уладаў у горадзе Мазыр і ў сельскай мясцовасці пабудаваны новыя школы, яслі-сад на 300 месцаў. Адрамантаваны будынак цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, збудаваны шэраг спартыўных аб’ектаў. Цяпер вядзецца рэканструкцыя ўстаноў дашкольнай адукацыі, праводзіцца капітальны і бягучы рамонт больш чым двух дзясяткаў аб’ектаў адукацыі.

Педагогі Мазыршчыны актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі 22 інавацыйных праектаў. Толькі за тры апошнія гады каля 30 навучэнцаў нашага раёна сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Больш за 20 вучняў атрымалі прэміі Гомельскага аблвыканкама, 36 — прэміі райвыканкама.

Адным з найважнейшых напрамкаў у нашай рабоце сёння лічу захаванне здароўя, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Сёння ўсе школы Мазырскага раёна маюць інвентар для зімовых відаў спорту, адкрыты трэнажорныя залы, арганізавана навучанне гульнявым відам спорту. Апошнім часам больш за 500 тысяч рублёў было накіравана ва ўстановы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі на набыццё спартыўнага інвентара. Асобны сістэмны кірунак адведзены добраўпарадкаванню школьных стадыёнаў.

Шмат складанай, карпатлівай, але такой актуальнай і неабходнай работы праведзена на Мазыршчыне па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Для нас усіх — гэта своеасаблівы экзамен на міжведамаснае ўзаемадзеянне розных структур. Многае ўдалося. У перыяд з 2007-га па 2020 год знайшлі сваю сям’ю каля 100 дзяцей, больш як 40 бацькоў былі адноўлены ў бацькоўскіх правах у дачыненні да амаль 70 дзяцей. Спрацавала індывідуальная, групавая карэкцыйная работа з сем’ямі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.