Вы тут

Як будуць прыбiраць дапаможныя памяшканнi ў жылых дамах


Пастановай Мiнiстэрства ЖКГ устаноўленыя пералiк работ па санiтарным утрыманнi дапаможных памяшканняў шматкватэрнага дома i перыядычнасць iх выканання.


Згодна з дакументам, сухую прыборку дапаможных памяшканняў на першых паверхах (першай прыпыначнай пляцоўкi лiфта) i кабiн лiфтоў камунальнiкi павiнны праводзiць не меней чым два разы на тыдзень. Сама меней раз на тыдзень яны павiнны праводзiць прыборку дапаможных памяшканняў (за выключэннем тэхнiчных памяшканняў) у дамах без лiфтоў. У жылых будынках з лiфтамi — не меней за два разы на месяц. А вось чысцiць дошку аб'яў i там, i там трэба будзе раз на тыдзень.

Мыць памяшканнi ў дамах без лiфтоў будуць не меней за два разы на месяц, з лiфтамi — не меней за адзiн. Мыццё кабiн лiфтоў таксама павiнны выконваць мiнiмум раз на месяц. Раз на год камунальныя службы будуць ажыццяўляць вiльготную працiрку сцен, дзвярэй, плафонаў, прыбораў ацяплення, абмятаць пыл са столi i мыць вокны. Не меней чым адзiн раз на год трэба будзе прыбiраць падвалы, тэхнiчныя падполлi, паддашкi, тэхнiчныя паверхi i iншыя тэхнiчныя памяшканнi. Што ж датычыцца дэзынфекцыi, дэратызацыi i дэзынсекцыi, то iх будуць праводзiць па меры неабходнасцi.

Валерыя КIСЛАЯ

Прэв’ю: yandex.by

Загаловак у газеце: Хто дзяжурны па пад'ездзе?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.