Вы тут

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Генерал-маёр Павел Ціханаў вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба і залічаны ў распараджэнне міністра абароны. На яго пасаду прызначаны начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба генерал-маёр Руслан Касыгін. Кіраванне тэрытарыяльнай абароны цяпер узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.

Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў генерал-маёра Валерыя Гнілазуба намеснікам начальніка Генеральнага штаба па баявому кіраванню, вызваліўшы яго ад пасады начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На гэтае месца прыйдзе намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка, на пасаду якога прызначаны палкоўнік Аляксандр Бас.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.