Вы тут

У панядзелак паўднёвую частку Брэстчыны накрыў ураган


У другой палове дня ў панядзелак на Беларусь прыйшоў актыўны атмасферны фронт. Паўднёвую частку Брэстчыны лiтаральна накрыў ураган. Вецер здзiраў стрэхi, ламаў дрэвы, адключаў электразабеспячэнне.


Эпiцэнтр стыхii прыйшоўся недзе на паўднёвы прыгарад абласнога цэнтра. Дарогi ў напрамку Тамашоўкi, Знаменкi, а таксама Маларыты былi лiтаральна заваленыя дрэвамi. Супрацоўнiкi ляснiцтваў i МНС, дарожнiкi распiлоўвалi iх ноччу, каб да ранiцы забяспечыць праезд. У раёне вёскi Гусак у Маларыцкiм раёне вецер спляжыў участак лесу, дрэвы ламалiся нiбы запалкi, цяпер на іх месцы толькi пакарабачаныя камлi.

У абласным цэнтры таксама паламала нямала дрэў. Напрыклад, побач з суседнiм пад'ездам нашага дома па вулiцы Луцкай ранiцай стаяла чырвоная «Шкода», «змятая» аграмадным дрэвам. Машына, як сведчыць нумарны знак, 7-га рэгiёна. Вось так бывае: прыехаў чалавек у госцi — i такая няўдача напаткала. Спецыялiсты кажуць, нельга ставiць машыны паблiзу дрэў, а дзе iх ставiць, калi іншых месцаў няма?.. Пазней стала вядома, што побач з названай пацярпелi i іншыя машыны, але яны атрымалi меншыя пашкоджаннi.

Як паведамiлi ў абласным упраўленнi МНС, у вынiку праходжання навальнiчнага фронту на тэрыторыi вобласцi адбылося адключэнне электраэнергii ў трох раёнах — Брэсцкiм, Кобрынскiм i Маларыцкiм. Без электрычнасцi засталiся 34 населеныя пункты, 14 МТФ, два дзiцячыя аздараўленчыя лагеры. У летнiках электрычнасць аднавiлi за дзве гадзiны, на аб'ектах сельгасвытворчасцi — у асноўным да ранiцы.

Паводле папярэднiх звестак, пашкоджаны дахi ў сямі жылых дамах i адным аб'екце сацкультбыту ў Маларыцкiм раёне, у трох жылых дамах у Кобрынскiм раёне. Паведамленняў аб пацярпелых людзях не паступала. Аварыйна-аднаўленчыя работы працягваюцца.

Як зазначылi ў ДВА «Белэнерга», за суткi ў краiне парушалася ўстойлiвае энергазабеспячэнне 140 населеных пунктаў. За ноч у 90 % iх энергетыкi вярнулi падачу электрычнасцi. Часова без святла заставалiся два дзiцячыя лагеры ў Маларыцкiм i Кобрынскiм раёнах, а таксама птушкафабрыка.

Непагадзь зачапiла i Мiнск. Па звестках дзяржаўнага прадпрыемства «Мiнсктранс», апоўначы з-за ўмоў надвор'я быў спынены рух тралейбусаў на бульвары Шаўчэнкi. Затрымка транспарту склала 23 хвiлiны.

Паводле iнфармацыi Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды, больш за ўсё ападкаў за вечар панядзелка i ў ноч на аўторак выпала ў Слуцку — 52 мiлi-
метры. На другiм месцы — Вiцебск, там таксама прайшоў моцны дождж, але ападкаў было менш — 45 мiлiметраў. А вось на пацярпелай ад ветру Брэстчыне вады вылiлася яшчэ меней — 39 мiлiметраў у Пiнску i 35 — у Ганцавiчах. Зрэшты, гэта на 30 % перавышае дэкадную норму для лiпеня.

Святлана ЯСКЕВIЧ, Валяр'ян ШКЛЕННIК

Прэв’ю: brest.mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.