Вы тут

Стартап-школа «Юніёр» запрашае падлеткаў у online-летнік «Прадпрымальніцкае мысленне»


Першая змена стартуе ўжо 13 ліпеня. Для ўдзелу патрэбны толькі камп’ютар і доступ у інтэрнэт.


Сустрэчы будуць праходзіць online па будных днях у 16:00 на платформе Zoom

Арганізатары так тлумачаць сваю задуму: прадпрымальніцкі тып мыслення дае магчымасць знаходзіць патрэбныя рэсурсы, самастойна прымаць важныя рашэнні, бачыць магчымасці, а не перашкоды, а, значыць, стаць паспяховым у любой сферы! Адказнасць, самастойнасць, імкненне да дзеянняў — тое, што адрознівае прадпрымальніка ад звычайнага чалавека, тое, што дапамагае дамагацца поспехаў ва ўсіх сферах жыцця. Падлеткаў навучаць, як развіць у сябе лепшыя якасці, дзейнічаць і браць адказнасць за тое, што адбываецца, пакажуць прыклады паспяховых праектаў.

Летнік разлічаны на тры катэгорыі дзяцей: даследчыкаў, якім цікава ўсё новае; прадпрымальнікаў, якія хочуць паспрабаваць стварыць свой бізнес і прыдумаць бізнес-ідэю; стартапераў, у якіх ужо ёсць бізнес-ідэя і яны хочуць яе прапрацаваць.

Прадугледжаны тры змены: з 13 па 24 ліпеня, з 27 ліпеня па 7 жніўня і з 10 па 22 жніўня.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: junior.startup-school.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».