Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны


Трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам сталіцы.


«У Мінск як магнітам прыцягваюцца вытворчыя і фінансавыя рэсурсы, едуць працаваць найбольш кваліфікаваныя кадры. Гэта нядзіўна: Мінск — гэта сталіца, палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр, візітная картка нашай краіны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і растлумачыў: — Таму парадак у незалежнай Беларусі пачалі наводзіць менавіта з Мінска. Сюды былі ўкладзены ўсе рэсурсы і сілы».

Апошнім часам чарга надышла да рэгіёнаў, з’явілася магчымасць «аддаць доўг» вёсцы, малым гарадам. На думку Прэзідэнта,трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны.

Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным за сімвалічную плату перадаць ва ўласнасць беларусам пустыя ўчасткі ў сельскай мясцовасці.

«Такім чынам мы адрадзім і неперспектыўныя вёсачкі, мы будзем развіваць малыя гарады, пасёлкі гарадскога тыпу і людзям створым зручнасці для жыцця», — адзначыў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?