Вы тут

П'яны кіроўца ў Мінску знёс два светлафоры


Як паведамляе сталічная ДАІ, учора кіроўца аўтамабіля «Нісан» рухаўся па вуліцы Пляханава з боку вуліцы Якубава ў напрамку праспекта Ракасоўскага. Пры павароце налева ён не знізіў хуткасць, з-за чаго наехаў на два светлафоры. Адзін з іх упаў на іншы аўтамабіль.


Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

Кіроўца «Нісана» быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для вызначэння фізічнага стану. Канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 2.46 праміле.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.