Вы тут

Парк таксi за апошнi час вырас на 30 %


У нерэгулярных перавозках пасажыраў летась было задзейнiчана каля 35 тысяч легкавых аўтамабiляў

Галiновая лабараторыя антыманапольнага i цэнавага рэгулявання, якая iснуе на базе Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта, правяла даследаванне рынку нерэгулярных гарадскiх пасажырскiх перавозак легкавымi аўтамабiлямi. У праблемнае поле даследавання ўвайшлi не толькi перавозкi аўтамабiлямi-таксi, але i iншыя формы арганiзацыi перавозак: таксi, фрахт i арэнда аўтамабiля з кiроўцам.

Рэальныя лiчбы ў чатыры разы адрознiваюцца ад афiцыйнай статыстыкi

Як паказала даследаванне, менавiта з 2017-га да 2019 года назiраецца рэзкi рост колькасцi юрыдычных асоб, якiя займаюцца дзейнасцю таксi, — на 43,4 %, або на 2223 суб'екты гаспадарання. Паводле вынiкаў мiнулага года, iх колькасць склала 7445 арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Такi вiд эканамiчнай дзейнасцi, як арэнда аўтамабiля з кiроўцам, пачаў улiчвацца ў статыстыцы толькi ў 2019 годзе — лiчба дасягнула 608 суб'ектаў на канец года. Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi складаюць да 88 % ад агульнай колькасцi тых асоб, якiя займаюцца таксi. А вось сярод суб'ектаў дзейнасцi арэнды легкавых аўтамабiляў з кiроўцам «iпэшнiкаў» каля 70 %.

Якiя змены адбылiся ў сферы таксi ў апошнiя тры гады? У нерэгулярных перавозках пасажыраў летась было задзейнiчана каля 35 тысяч легкавых аўтамабiляў. Гэты паказчык павялiчыўся прыблiзна на 30 %.

Акрамя таго, было выяўлена, што за доследны перыяд амаль на 60 % выраслi лiчбы статыстыкi па пасажыраабароце аўтамабiляў-таксi па нашай краiне. Аднак апытаннi экспертаў рынку i вадзiцеляў, праведзеныя галiновай лабараторыяй, паказалi, што афiцыйная статыстыка не ў поўнай меры фiксуе рэальны пасажыраабарот. Зыходзячы з экспертных ацэнак i вынiкаў апытання кiроўцаў, пасажыраабарот нерэгулярных пасажырскiх перавозак легкавымi аўтамабiлямi за 2019 год склаў не менш за 1176 мiльёнаў пасажыра-кiламетраў, што больш чым у чатыры разы перавышае афiцыйныя звесткi.

Заробак кiроўцаў працягвае расцi

На пашырэнне рынку аказалi ўплыў некалькi фактараў. Па-першае, гэта адмена лiцэнзавання дзейнасцi таксi ў 2018 годзе i шэраг iншых рэгуляторных змен. Другiм фактарам стала значнае развiццё сэрвiсаў-агрэгатараў. На цяперашнi момант на рынку мае месца рознанакiраваная дынамiка трох асноўных паказчыкаў:

  • павялiчваецца колькасць паездак на аўтамабiлях-таксi, прытым што знiжаецца сярэдняя працягласць адной паездкi;
  • даражэе кiламетр паездкi, але за кошт знiжэння сярэдняй працягласцi адной паездкi знiжаецца i яе сярэдняя цана;
  • заробак кiроўцаў расце за кошт павелiчэння колькасцi паездак i часу, якi адводзiцца на занятасць у сферы таксi.

Зыходзячы з вынiкаў апытанняў кiроўцаў i экспертаў, агульны аб'ём рынку ў 2019 годзе склаў больш за 824,1 мiльёна рублёў, або каля 394 мiльёнаў долараў. Доля паслуг нерэгулярных пасажырскiх перавозак у ВУП Беларусi знаходзiцца ў дыяпазоне ад 0,086 % (па нiжняй, песiмiстычнай ацэнцы) да 0,35 % (па верхняй, аптымiстычнай ацэнцы). Для параўнання, у 2018 годзе паслугi па часовым пражываннi i харчаваннi за ўвесь сегмент HoReCa (гасцiнiчна-рэстаранны бiзнес) склалi 0,9 % ВУП, дзейнасць у сферах творчасцi, спорту, забаў i адпачынку — таксама каля 0,9 % ВУП.

Частка рынку ў ценi i фрахт

Нягледзячы на адмену лiцэнзавання дзейнасцi таксi, шэраг патрабаванняў заканадаўства моцна ўплывае на суб'екты дзейнасцi пасажырскiх перавозак. У сувязi з гэтым, iстотная частка кiроўцаў таксi адмаўляецца ад легалiзацыi сваёй дзейнасцi. Эксперты ацэньваюць долю такiх перавозак на ўзроўнi каля 30 % ад агульнага аб'ёму рынку. Велiчыня нелегальнага рынку летась склала 239 мiльёнаў рублёў, або каля 114,28 мiльёна долараў. Аб'ём легальнага рынку, адпаведна, ацэньваецца ў 585,1 мiльёна рублёў (279,76 мiльёна долараў).

Таксама апытаннi экспертаў i кiроўцаў паказалi, што на практыцы мае месца таксама такая форма ажыццяўлення перавозак, як фрахт. Паводле сярэднеўзважанай ацэнкi экспертаў, доля фрахту як падвiду эканамiчнай дзейнасцi складае каля 40 %. Такiм чынам, узнiкае неабходнасць улiку, празрыстага рэгулявання i кантролю за ажыццяўленнем дзейнасцi, якая мае месца на практыцы, але недастаткова аформлена з пункту гледжання рэгуляцыi i ўлiку.

Даведка. Па дагаворы фрахтавання адзiн бок (фрахтаўшчык) абавязуецца выдзелiць другому баку (фрахтавальнiку) за плату ўсю або частку ёмiстасцi аднаго або некалькiх транспартных сродкаў на адзiн або некалькi рэйсаў для перавозкi грузаў, пасажыраў i багажу.

Работа без лiцэнзii i актуальная статыстыка

Адна з ключавых праблем, якiя адзначылi спецыялiсты лабараторыi, — знiжэнне ўзроўню бяспекi i дысцыплiны выканання патрабаванняў Правiл дарожнага руху, у тым лiку кiроўцамi таксi. Адной з прычын гэтага эксперты бачаць адмену лiцэнзавання, якое з'яўлялася iнструментам у барацьбе з парушальнiкамi i прафiлактыкай парушэнняў. У той жа час вяртанне лiцэнзавання ўскладнiць уваход на прафесiйны рынак таксi, што патэнцыйна можа адбiцца на долi ценявога сегмента.

У цэлым даследаванне паказала, што на рынку на сённяшнi дзень адсутнiчаюць адзiнства, сiстэмнасць i адзiная метадалогiя збору iнфармацыi памiж рознымi ведамствамi, якiя займаюцца рэгуляваннем гэтай сферы.

Нягледзячы на ўведзенае ў 2018 годзе абавязацельства электронных iнфармацыйных сiстэм (ЭIС) падаваць iнфармацыю аб паездках у падатковыя органы, выкарыстанне магчымасцяў ЭIС з пункту гледжання перадачы звестак у кантралюючыя органы адбываецца не ў поўнай меры. Адсутнасць актуальнай статыстыкi значна ўскладняе магчымасць аператыўна рэагаваць на ўсе выклiкi i праблемы, якiя выяўляюцца на рынку нерэгулярных пасажырскiх перавозак аўтамабiлямi-таксi.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: taxiburgas-airport.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».