Вы тут

Арганiзацыя «Рух «Мэта 99» выпусціла танцавальны клiп пра раздзельны збор смецця


Зрабiла арганiзацыя «Рух «Мэта 99» як вынiк танцавальнага чэленджу, абвешчанага да Сусветнага дня абароны навакольнага асяроддзя, якi сёлета ААН прапанавала адзначыць дзеля прыроды. Клiп «Плачу на пластык» стаў гэткiм экалагiчным варыянтам нашумелага вiдэаролiка «Плачу на тэхна».

Героi ролiка танцуюць на рабоце, дома i нават на гомельскiм заводзе па перапрацоўцы пластмасавых адходаў. Створана вiдэа з работ, якiя дасылалi ўсе, каму не абыякавая тэма раздзельнай сарцiроўкi смецця, у прыватнасцi пластыку, расказалi ў дзяржаўнай установе «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».

Летась у Беларусi сабралi 765 тысяч тон другаснай сыравiны, 97,2 тысячы тон з якiх — адкiды пластыку. Больш за палову беларусаў ужо выкiдаюць пластык асобна, а выкарыстанне камунальнага смецця дзякуючы збору ДМР падрасло да амаль 23 %.

— Задача чэленджу — звярнуць увагу на тое, што нам пад сiлу пазбавiцца ад гор пласты-
кавага смецця. Калi кожны крыху зменiць свае звычкi i адмовiцца ад лiшнiх аднаразовых рэчаў, а адходы ўпакоўкi будзе адпраўляць на перапрацоўку, выкiдваючы iх у кантэйнеры для ДМР цi здаваць у пункты нарыхтоўкi другаснай сыравiны, — упэўнена Наталля ГРЫНЦЭВIЧ, дырэктар арганiзацыi «Аператар ДМР». — Нам важна быць пачутымi. Для гэтага мы прымяняем новыя формы дыялогу з гледачом.

Час задумацца над тым, што мы жывём толькi дзякуючы прыродзе i залежым ад прыродных узаемасувязяў, заклiкаюць прадстаўнiкi аператара.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: «Плачу на пластык»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.