Вы тут

6 ліпеня ў Беларусі пройдзе ЦТ па замежнай мове


У Беларусі 6 ліпеня пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове, паведамілі на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.


На ЦТ зарэгістраваліся каля 26,5 тыс. чалавек, піша БелТА. Абітурыенты будуць здаваць адну з 5 замежных моў: англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую і кітайскую.

Пачатак — а 11:00. Аднак рэкамендуецца прыйсці загадзя — не пазней чым за паўгадзіны да пачатку выпрабавання. Пры сабе трэба мець пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), і ручку (гелевую або капілярную) з чорнымі чарніламі.

Наступнае ЦТ адбудзецца 8 ліпеня — па хіміі.

Прэв’ю: zen.yandex.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?