Вы тут

Маладая міяпія


Доля блізарукіх сярод кітайскай моладзі і дзяцей дасягнула 53,6 працэнта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як заявіла кіраўнік Дзяржаўнай экспертнай групы па прафілактыцы аблепсіі Ван Нінлі са спасылкай на праведзенае ў Кітаі маштабнае даследаванне, больш за 90 працэнтаў кітайскіх студэнтаў з’яўляюцца блізарукімі. Для вырашэння гэтай надзённай праблемы, Кітай распачаў шэраг мер, накіраваных на прафілактыку і лячэнне міяпіі сярод маладых людзей краіны.

Выканаўчы дырэктар Шанхайскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў вачэй Сюй Сюнь асабліва падкрэсліў тэрміновую неабходнасць прафілактыкі блізарукасці сярод дзяцей малодшага ўзросту. Пачынаць прафілактыку з пачатковай школы ўжо занадта позна, адзначыў ён, дадаўшы, што ў сувязі з гэтым трэба наладзіць пажыццёвы сэрвіс у сферы здароўя вачэй.

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.