Вы тут

Раім схадзіць


Купалаўскія дні, Інтэрактыўны Музей музыкі, квіз «Бескантактавы Шэрлак online» і іншае — афіша «Звязды».


Cinemascope #shhh 2020

Дзе: Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8

Калі: кожную сераду і пятніцу, 22:00

Колькі каштуе: 7 BYN

Ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З.І. Азгура працягваюцца сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам у межах праекта Cinemascope #shhh.

  • 8 ліпеня. 20 000 дзён на Зямлі | 2014, Ян Форсіс, Джэйн Полард
  • 10 ліпеня. Суспірыя | 1977, Дарыё Арджэнта
  • 15 ліпеня. Зазі ў метро | 1960, Луі Маль
  • 17 ліпеня. Доктар Стрэйнджлав, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў атамную бомбу | 1964 Стэнлі Кубрык
  • 22 ліпеня. Незнаёмцы ў цягніку | 1951, Альфрэд Хічкок
  • 24 ліпеня. Ціхае жыццё | 2013, Уберта Пазаліні
  • 29 ліпеня. Уладар мух | 1963, Пітэр Брук
  • 31 ліпеня. Сямейка Адамс | 1991, Бары Зоненфельд

Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастаце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючае гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.

Пачатак паказаў а 22:00 (уваход у дворык з 21:40).

Паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку дажджу паказы будуць перанесены ў Скульптурную залу музея. У сувязі з агульнай неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай пры ўваходзе ў памяшканне арганізатары просяць наведвальнікаў апранаць ахоўныя маскі.

Бесправадныя навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў панадворак пры прад’яўленні білета. Напрыканцы сесіі яны падлягаюць вяртанню. Навушнікі падвяргаюцца дэзінфекцыі пасля кожнага выкарыстання.

Усе фільмы ў межах праекта #shhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Падрабязней


Купалаўскія дні

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, г. Мінск, вул. Я. Купалы, 4

Калі: з 6 ліпеня

Колькі каштуе: бясплатна

6 ліпеня (панядзелак)

  • Музейна-тэатральны on-line-фэст «Паўлінка на Купалле» — сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  • Старт праекта — 20:00;
  • Час правядзення — 06.07.2020 — 12.07.2020;
  • Месца правядзення: сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

7 ліпеня (аўторак)

Да 138-годдзя з Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы:

  • Ускладанне кветак да помніка Янку Купалу.
  • Час правядзення — 11.00.
  • Месца правядзення — парк імя Янкі Купалы, г. Мінск.

 

  • Пасадка саджанцаў бэзу «Паўлінка» — сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У праекце возьмуць удзел кіраўніцтва арганізацый-партнёраў, а таксама акцёры — выканаўцы галоўных роляў славутага спектакля розных гадоў. У Акопах расквітнеў геній Янкі Купалы, тут ён нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург.  Тут кожную вясну павінен будзе квітнець і бэз «Паўлінка», пасаджаны з любоўю для ўсіх аматараў творчай спадчыны Янкі Купалы.
  • Час правядзення — 12.30;
  • Месца правядзення: філіял музея «Акопы» (в. Харужынцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць).

 

  • Бясплатны ўваход на экспазіцыю філіяла «Вязынка» для тых, чыё імя Ян альбо Іван, і тых, хто прынёс кветкі да помніка Янку Купалу ці прыйшоў у купальскім вянку.
  • Час правядзення — 9.45—17.30.
  • Месца правядзення — Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён).

Інтэрактыўны Музей музыкі

Дзе: Музей музыкі, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 8

Калі: па 31 жніўня

Колькі каштуе: 5 BYN (дзеці і пенсіянеры); 10 BYN (грамадзяне Беларусі); 15 BYN (не рэзідэнты Беларусі)

Новы інтэрактыўны Музей музыкі запрашае пазнаёміцца ​​з музычнымі інструментамі, іх сістэмай і гісторыяй. Улетку 2020 года Музей будзе працаваць па папярэднім запісе для індывідуальных наведванняў і арганізаваных груп.

У экспазіцыі музея на сёння прадстаўлена калекцыя музычных інструментаў, ад вельмі рэдкіх і дарагіх (раяль, арфа, кантрабас, клавесін, сітар ...), да зусім незвычайных, гукатэрапеўтычных інструментаў (спяваюць чары, званочкі Кошы, шум мора ...). Акрамя гэтага ў музеі прадстаўлена цікавая калекцыя мініяцюр, статуэтак, скрыначак, карцін і чаканак на музычную тэму. Усяго больш за 300 экспанатаў.

Кожны білет уключае:

  • агляд экспазіцыі (глядзець, чапаць, іграць — можна не толькі даведацца пра музыку і музычныя інструменты, але і дакрануцца да іх (акрамя асабліва далікатных, гэтыя інструменты пазначаныя забараняльным знакам);
  • наведванне эксперыментарыя (што такое гук і як яго ўбачыць? Як з гукаў атрымліваецца музыка? Займальная прагулянка для дзяцей і дарослых);
  • наведванне арт-хола (вы можаце адпачыць пад гукі класічнай музыкі або скарыстацца бібліятэкай музычных кніг, а таксама выпіць чай-каву і падзарадзіць тэлефон пры неабходнасці);
  • інтэрактыўную праграму (у кожнага экспаната знойдзецца кароткае апісанне прылады і заданне да яго. Сыграць музыку, знайсці адрозненні, разгадаць крыжаванку? Не прапусціце ні аднаго задання).
  • магчымасць фота / відэаздымкі (Фота / відэаздымка дазволеныя і вітаюцца).

Працягласць наведвання: 1 гадзіна.

Час працы: з 9:00 да 21:00.

З прычыны эпідэміялагічнага становішча ў свеце летам 2020 года музей будзе працаваць па папярэднім запісе для індывідуальных наведванняў: вы можаце запісацца сям’ёй або групай сяброў на асобны час.

Запісацца вы можаце ўжо сёння па нумары: +375 (29) 241-49-25.


Бескантактавы мінскі велашпацыр

Дзе: Няміга, г. Мінск, вул. Няміга

Калі: з 8 ліпеня

Колькі каштуе: 35 BYN

  • 08.07, 20:00 Таямніцы Лошыцкага парку
  • 11.07, 10:00 Авіямузей на Баравой — Раўбічы
  • 15.07, 20:00 Тайны Лошицкого парка
  • 18.07, 11:00 Мінскія прадмесці: Каралішчавічы
  • 19.07, 10:00 Сёмкаўскі сядзібна-паркавы комплекс
  • 23.07, 22:00 Ночная Лошица: тени и призраки старого парка
  • 25.07, 11:00 Па лагеры смерці «Трасцянец»
  • 30.07, 19:30 Таямніцы Лошыцкага парку

Пры неабходнасці, веласіпед можна ўзяць напракат на месцы сустрэчы: пр-т Пераможцаў, 93 («Драйв-спорт») са зніжкай 20 % для ўдзельнікаў экскурсіі.

Усе ўдзельнікі перад пачаткам вандроўкі не павінны мець аніякіх сімптомаў прастудных захворванняў (у выпадку наяўнасці сімптомаў экскурсавод захоўвае права адмовіць экскурсанту ва ўдзеле ў экскурсіі), а таксама ўсе ўдзельнікі абавязуюцца прытрымлівацца правіла трох метраў сацыяльнай дыстанцыі адзін з адным.

Працягласць экскурсіі — 10 гадзін. Для ўдзелу — дастаткова ўмення ўпэўнена катацца на ровары, асаблівай фізічнай падрыхтоўкі не патрабуецца. У маршруце прадугледжаны шматлікія прыпынкі і адпачынак у маляўнічых мясцінах.

Кантакты для запісу ў групу:


Аўтакінатэатр на даху

Дзе: ГЗЦ Palazzo, г. Мінск, вул. Ціміразева, 74А

Калі: 7 ліпеня, 23:00

Колькі каштуе: ад 20 BYN за аўтамабіль

Сетка кінатэатраў Silver Screen ў чэрвені адкрыла свой першы аўтакінатэатр Silver Screen Open Air ва ўрбан-парку Dreamland і ўжо запусціў новы амбіцыйны праект, які парадуе ўсіх мінчан і гасцей сталіцы, — аўтакінатэатр Silver Screen Drive-in на даху шматпавярховага гандлёва-забаўляльнага цэнтра Palazzo.

Аўтакінатэатр размясціўся ва ўнікальным месцы, пад адкрытым небам на 6-м паверсе паркавальнага комплексу ГЗЦ Palazzo (вул. Ціміразева, 74A) — ўезд і выезд ажыццяўляецца праз паркоўку. Зарыентаваць са ўездам на тэрыторыю дапамогуць супрацоўнікі-квіткары, якія дапамогуць госцю вызначыць, дзе знаходзіцца яго месца, і падкажуць, як прыпаркаваць аўтамабіль для найлепшага віду на экран.

Усяго для машын выдзелена пяць радоў, пляцоўка разлічана на 77 месцаў. Квіткі прадаюцца на сайце.

У Silver Screen Drive-in такі ж велізарны экран памерам 16 на 7 метраў, як і ў праекце Open Air. Але тэхналогія гуку, у адрозненне ад «жывога» гуку ў Dreamland, класічная для аўтакінатэатра — гук транслюецца на радыёчастаце 103.3 ў FM-дыяпазоне на аўдыёсістэму аўтамабіля, што дазваляе глядзець кіно ў аўтамабілі з зачыненымі вокнамі і, несумненна, прыйдзецца па густу прыхільнікам поўнай самаізаляцыі.

Кіно паказваецца ў зыходнай якасці, у фармаце Digital Cinema Package, менавіта так, як яго задумваў рэжысёр. Кінатэатральны праектар дазваляе паказваць малюнак любога памеру без пагаршэння якасці, абмежаванне толькі  — фокусная адлегласць да экрана.

Для камфорту гледачоў на сайце прадугледжаны перадзаказ кінаснекаў і напояў са скідкай да 30 %. Пры выбары сеансу ў анлайн-меню можна замовіць розныя віды папкорна, начас і напояў — заказ будзе дастаўлены на працягу 15 хвілін пасля паркоўкі аўтамабіля.

Кошт кінасеанса — ад 20 рублёў за аўтамабіль. Кінатэатр будзе працаваць ўвесь цёплы сезон.

Правілы наведвання аўтакінатэатра:

  • Надзеньце зручнае і цёплае адзенне, назапасьцеся пледамі для максімальнага камфорту.
  • Прыязджайце за паўгадзіны да пачатку сеансу, каб пазбегнуць чаргі. Уезд дазволены легкавым аўтамабілям і пазадарожнікам.
  • Прыпаркуйцеся на месца, названае ў білеце, заглушыце матор. Пастаўце аўтамабіль лабавым шклом па кірунку да экрана.
  • Выключыце фары і відэарэгістратары.
  • Забараняецца фота- і відэаздымка экрана, падача гукавых сігналаў падчас сеансу.
  • Курэнне на тэрыторыі аўтакінатэатра забаронена.
  • Пасля заканчэння сеансу выезд ажыццяўляецца ў парадку чаргі, пачынаючы з апошняга шэрагу і згодна парадкаваму нумару машынамесца. Супрацоўнік кінатэатра будзе дапамагаць з навігацыяй на пляцоўцы.

Фестываль водных ліхтарыкаў

Дзе: Дрымлэнд, г. Мінск, вул. Арлоўская, 80

Калі: 10-12 ліпеня, 21:30

Колькі каштуе: 10 BYN

На працягу трох дзён у сталіцы можна будзе атрымаць асалоду ад класічнай музыкі і загадаць свае патаемныя жаданні.

Фестываль водных ліхтарыкаў называюць адной з самых рамантычных падзей лета. З 10 па 12 ліпеня парк «Dreamland» ператворыцца ў царства рукатворных лотасаў, гарлачыкаў і лілей, якія адправяцца ў падарожжа пад суправаджэнне зачаравальных мелодый.

Фэст працягнецца ў пятніцу, суботу і нядзелю паўтары гадзіны: з 21:30 да 23:00. На тэрыторыі фестывалю для гасцей зладзяць імправізаваны канцэрт, удзел у якім прымуць скрыпачы, оперныя выканаўцы і тэатр агню.

Кульмінацыяй падзеі стане запуск на водную роўнядзь ліхтарыкаў.

Арганізатары рэкамендуюць: перш, чым апусціць свой ліхтарык на ваду, кожнаму госцю спачатку трэба загадаць жаданне — згодна старажытнай легендзе, ліхтарыкі абавязкова ўвасобяць яго ў жыццё.

Пасля кожнага дня фестывалю каманда арганізатараў правядзе поўную ўборку сажалкі і тэрыторыі каля яго.

У кошт і ўключаны камплект з двух ліхтароў: кветкі лотаса і куба. Квіткі набываюцца пры ўваходзе. Таксама на ўваходзе кожны госць бясплатна атрымае маску і пальчаткі.

Падрабязней


Вандроўкі ў мінулае

Дзе: г. Мінск

Калі: па 31 жніўня

Колькі каштуе: бясплатна

«Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» — гэта адукацыйна-сацыяльны праект, прысвечаны пешым вандроўкам па Мінску.

У межах праекту вас чакаюць штодзённыя ці штотыднёвыя вандроўкі і аўтарскія экскурсіі — кожная з іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі горада.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадскія гісторыі, смешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданні, прывіды і старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на мінскіх вуліцах.

Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» — гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога з’яўляецца азнаямленне з гісторыяй горада. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасцям, так і жыхарам гораду; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім свеце і карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Кожны жадаючы можа прыйсці на вандроўку, па сканчэнні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы чаявыя.

P.S. Запісвацца на вандроўкі не трэба — проста прыходзьце на месца сустрэчы. Сярэдняя працягласць экскурсіі — 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасці мінімум 10 чалавек. Экскурсіі не адбываюцца ў дождж.

Расклад:

  • 06.07 (панядзелак). 19:00 — Казкі старога Мінска (Сустрэча каля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла);
  • 07.07 (аўторак).19:00 — Мінск татарскі (Сустрэча каля фантана каля гатэля «Юбілейны», пр-т Пераможцаў, 19);
  • 08.07 (серада).19:00 — Прыгоды мінскіх шкаляроў (Сустрэча каля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9);
  • 09.07 (чацвер). 19:00 — Праспект (Сустрэча на плошчы Перамогі каля рэстарана «Бярозка»);
  • 10.07 (пятніца). 19:00 — Таямніцы камяніцаў (Сустрэча каля фантану ў Аляксандраўскім скверы);
  • 11.07 (субота). 16:30 — Мінск Сяргея Пясецкага (Сустрэча каля Чырвонага касцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла), 19:00 — Мінскія некропалі: Кальварыя (Сустрэча каля галоўнай брамы могілак),
  • 12.07 (нядзеля).14:00 — Куточкі Траецкага прадмесця (Сустрэча каля помніка Язэпу Драздовічу), 16:30 — Стары і слаўны час (Сустрэча каля помніка Адаму Міцкевічу), 19:00 — Шпацыр па дамініканскай (Сустрэча каля рэстарана «Старое рэчышча», вул. Ульянаўская, 7)

Сацыяльныя сеткі: vk.com, facebook.com


Gastrofest. Vegan

Дзе: г. Мінск, gastrofest.by

Калі: па 12 ліпеня

Колькі каштуе: 15 BYN

«Без мяса не смачна! Так скажуць тыя, хто не каштаваў веганскую ежу. Смачную, неадмысловую ў гатаванні і несумненна пажыўную», — кажуць арганізатары. Веганская ежа — гэта не спроба паўтарыць смак мясных або малочных прадуктаў, яна мае свой — насычаны і непаўторны. Веганскі рух у Беларусі яшчэ толькі набірае папулярнасць, аднак ужо чвэрць насельніцтва адмовіліся ад прадуктаў жывёльнага паходжання назаўжды.

З 1 па 12 ліпеня ў Мінску пройдзе Gastrofest.Vegan. Установы-ўдзельнікі будуць знаёміць усіх жадаючых з веганскай кухняй і новымі смакамі, а таксама распавядаць пра асаблівасці страў.

Акрамя гэтага, 5 ліпеня на стрыт-пляцоўцы «Пясочніца» пройдзе шэраг лекцый ад знаўцаў веганскай тэматыкі. У канцы ўсіх чакае майстар-клас ад партнёра праекта «Гродфуд» па гатаванні веганскіх страў, а таксама прэзентацыя вегетарыянскіх паштэтаў, лінейка якіх настолькі вялікая, што абсалютна кожны зможа знайсці свой смак.

Установы, якія ўдзельнічаюць у фэсце, можна паглядзець у Інстаграм.


Паб-квіз «Дом Шэрлака»: гульня «Бескантактавы Шэрлак online»

Дзе: sherlockquiz.com

Калі: кожную сераду

Колькі каштуе: ад 10 BYN за каманду

Вас чакаюць 9 тураў з пытаннямі на розную тэматыку і рознага ўзроўню складанасці.

Гульня праходзіць з выкарыстаннем планшэтаў.

Працягласць гульні: каля 2,5 г. Колькасць чалавек у камандзе ад 2 да 10 (калі няма каманды — тэлефануйце, арганізатары падбяруць). Падчас гульні забараняецца выкарыстанне мабільных тэлефонаў, планшэтаў для пошуку адказу ў інтэрнэце.

Запіс і ўсе падрабязнасці шукайце на sherlockquiz.com або па тэлефоне: +375 (29) 231-94-87

8 ліпеня

Час для абмеркавання і ўнясення адказу ў планшэт ад 30 да 60 секунд на кожнае пытанне.

1 тур — «Манокль місіс Хадсан» — 6 візуальных пытанняў.
2 тур — «Таталізатар доктара Ватсана» — 6 пытанняў у туры.
3 тур — «Дэдуктыўны метад» — 6 пытанняў па 30 секунд кожнае.

Чорная скрыня — загадкавае пытанне пра тое, што ляжыць у чорнай скрыні.

4 тур — «Крыжаванка Скотланд-Ярда» — 6 або 7 пытанняў.
5 тур — «Брэх сабакі Баскервіляў» — 8 музычных пытанняў.
6 тур — «Матрыца Марыярці» — 7 пытанняў.
7 тур — «Картатэка Шэрлака» — 6 пытанняў візуальнага характару.
8 тур — «Таленты доктара Ватсана» — 7 пытанняў па 1 хвіліне.
9 тур — «Брытанская энцыклапедыя» — 3 тэматычных пытання.

Кожнае пытанне агучваецца вядучым гульні.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.