Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень спрыяльны для адпачынку на прыродзе i асабiстага жыцця. Зрэшты, пра работу таксама забываць не варта, важна не спазняцца. Аднак не трэба спрабаваць заваяваць рэпутацыю працаголiка: вашы намаганнi не ацэняць. Арыгiнальнасць, спрыт i дыпламатычнасць дазволяць справiцца з многiмi праблемамi. У чацвер будуць удала складвацца справы, якiя патрабуюць творчага падыходу. У суботу прымiце да ўвагi планы навакольных.


ЦЯЛЕЦ. Непажадана брацца за новыя праекты або даваць згоду на ўдзел у нейкiх авантурах. Будзьце больш асцярожныя: ёсць небяспека ў пэўных сiтуацыях пераацанiць свае сiлы. Паспрабуйце не ўцякаць ад адказнасцi ў рабочых пытаннях. Вам нiхто не прапаноўвае вырашаць iх у адзiночку, ад вас патрабуецца толькi адно: не звальваць на iншых тое, што будзе ўскладзена на вас. Блiжэй да сярэдзiны тыдня магчымыя пераацэнка каштоўнасцяў i расчараванне ў любiмым чалавеку.


БЛIЗНЯТЫ. У вас велiзарная колькасць цiкавых iдэй i новых планаў, але неабходна засяродзiцца на найбольш перспектыўных, тады атрымаецца ўвасобiць iх у жыццё. У вас з'явiцца новая крынiца даходу. Ёсць iмавернасць, што давядзецца заняцца жыллёвым пытаннем. Не забывайце пра асабiстае жыццё, у гэтай сферы будуць грандыёзныя перамены, прычым да лепшага.


РАК. Вам неабходна звярнуць на работу пiльную ўвагу, ёсць шанц умацаваць свой аўтарытэт. Шмат часу давядзецца прысвяцiць вырашэнню сямейных праблем, у вас будзе актыўнае асабiстае жыццё. У панядзелак пажадана не планаваць нiчога сур'ёзнага. Пятнiца i выхадныя — добрыя днi, калi магчымыя сустрэчы з прыемнымi людзьмi, забавы i паходы ў госцi.


ЛЕЎ. Кар'ерныя магчымасцi, якiя адкрываюцца перад вамi, радуюць, але не варта дэманстраваць перавагу перад калегамi. У панядзелак плённа пройдуць дзелавыя сустрэчы i перамовы. У сераду вы будзеце занадта запальчывыя. У выхадныя не адмаўляйцеся ад прапановы пайсцi ў госцi: сустрэча з новымi, цiкавымi людзьмi дапаможа расслабiцца i дазволiць павесялiцца ад душы, а гэта вам неабходна.


ДЗЕВА. На гэтым тыднi можа завяршыцца важны этап у вашай кар'еры, не варта спяшацца з прыняццем рашэнняў. Старанна ўзважце ўсе шанцы. Не рэкамендуецца рэзка рэагаваць на негатыўныя выказваннi ў ваш адрас, нават на зусiм недарэчныя. Дапамогi i падтрымкi на гэтым тыднi чакаць не варта, разлiчвайце толькi на сябе. У чацвер магчымыя рэзкiя перапады настрою. У суботу могуць паўстаць праблемы ў асабiстым жыццi, можаце даведацца пра здраду.


ШАЛI. Вы не проста павiнны, вы будзеце вымушаныя даводзiць да завяршэння практычна ўсе пачатыя справы. У аўторак прыток сiл дазволiць лiтаральна зрынуць горы, могуць увасобiцца ў жыццё нават самыя нязбытныя мары. Галоўнае — не сумнявайцеся, бо ўсё залежыць ад вас. Выхадныя днi лепш правесцi за горадам, на дачы, у месцах, далёкiх ад мiтуснi.


СКАРПIЁН. Па магчымасцi звядзiце аб'ём работы да разумнага мiнiмуму i больш адпачывайце — вы i так атрымаеце салiдны прыбытак. У сераду важная справа запатрабуе ад вас рэдкай засяроджанасцi i хуткасцi дзеянняў. Аднак потым добра было б расслабiцца i заняцца асабiстым жыццём. Гэта абяцае нямала задавальненняў.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыднi на вашы плечы ляжа мiсiя мiратворца — на рабоце, сярод блiзкiх людзей i сяброў. У панядзелак прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi — магчыма, менавiта яна падкажа, як дзейнiчаць далей i якую мэту паставiць. У сераду не варта спяшацца з новаўвядзеннямi: яны, вядома, карысныя, але пакуль нясвоечасовыя. У пятнiцу пастарайцеся хоць iмiтаваць бурную дзейнасць, бо вы апыняцеся ў полi зроку начальства. Суботу правядзiце на пляжы.


КАЗЯРОГ. Спрыяльная ўсякая працоўная дзейнасць, а вось у адпачынак адпраўляцца не варта. Гэты тыдзень пройдзе ў клопатах па падрыхтоўцы да нечага важнага. Упарадкуйце свае дзеяннi, выдаткаваўшы пэўны час на планаванне, i вам удасца справiцца з усiм без мiтуснi i спазнення. Работа будзе плённая, што выдатна адаб'ецца на настроi i ўмацуе ваш аўтарытэт. У занятках i адносiнах, якiя вы не хацелi б выстаўляць на ўсеагульны агляд, неабходна праявiць няспешнасць i разважлiвасць.


ВАДАЛIЎ. На гэтым тыднi вы будзеце прыцягваць навакольных дабрынёй, мудрасцю i шчырым жаданнем прыйсцi на дапамогу ў цяжкую хвiлiну. Аднак не дазваляйце садзiцца сабе на шыю. Чацвер — самы спрыяльны дзень для прызнання ў каханнi. Пятнiца — удалы дзень для актыўных дзеянняў, ваша працаздольнасць сябе апраўдае. У суботу лепш не лезцi ў дыскусiю блiзкiх людзей, якая перарасце ў спрэчку, бо ўсё роўна ваш голас не стане вырашальным.


РЫБЫ. На гэтым тыднi вам, хутчэй за ўсё, давядзецца цэлымi днямi разграбаць назапашаныя праблемы. Галоўнае — не запускаць бягучыя справы, iнакш да канца тыдня груз стане непасiльны. Пачатак тыдня можа зблытаць усе планы i задумы, але ўжо да серады сiтуацыя стане больш зразумелай. У чацвер магчымыя падман i хлусня. Не верце малазнаёмым людзям, ды i даўнiя прыяцелi могуць аказацца ненадзейнымi: давярай, але правярай.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.