Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 62 997 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 043 876 тэстаў на каранавірус.
49 909 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 412 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 11 млн, пры гэтым больш за 525 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,8 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,5 млн, Расія — больш за 667 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: krasnoyarsk.bezformata.com
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».