Вы тут

Amazon здыме серыял па сусвеце відэагульняў Fallout


Кампанія Amazon сумесна з распрацоўшчыкам камп’ютарных гульняў Bethesda здымуць серыял па матывах серыі гульняў Fallout, паведамляе РБК.


Шоуранерамі новага праекта выступяць стваральнікі серыяла «Свет Дзікага Захаду» (Westworld) Ліза Джой і Джонатан Нолан. У стварэнні таксама прымуць удзел Тод Ховард і Джэймс Олтмен з Bethesda, якая распрацоўвае Fallout. Яны выступяць у серыяле выканаўчымі прадзюсарамі.

Дата рэлізу і акцёрскі склад тэлепраекта не разгалошваецца, вядома, што серыял знаходзіцца на стадыі распрацоўкі. Паведамляецца, што ў стварэнні серыяла прыме ўдзел кампанія Kilter Films. 

Fallout — серыя камп'ютарных гульняў у жанры RPG, якая расказвае пра постапакаліптычны свет пасля ядзернай вайны ў стылі рэтрафутурызму ЗША сярэдзіны мінулага стагоддзя.

Прэв’ю: Bloomberg

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?