Вы тут

У Мінску 4 ліпеня пройдуць першыя гульні нацыянальнай лігі па баскетболе 3×3


Нацыянальная ліга Беларусі па баскетболе 3×3 Palova стартуе ў Мінску 4 ліпеня, паведамілі «Мінск-Навінам» у прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетбола.


Цяперашні сезон лігі стане ўжо шостым па ліку. Паядынкі традыцыйна пройдуць на крытай пляцоўцы мабільнага сезоннага катка каля Палаца спорту. Змагацца за перамогу спартсмены будуць у шасці катэгорыях: «эліта», «агульная», «дзяўчаты», U-17, U-14, U-12.

Спаборніцтвы ўключаюць у сябе чатыры этапы і фінал.

  • 1-ы этап — 4 і 5 ліпеня.
  • 2-ы этап — 25 і 26 ліпеня.
  • 3-і этап — 8 і 9 жніўня.
  • 4-ы этап — 22 і 23 жніўня.
  • Фінал — 5 верасня.

Першыя гульні 4 ліпеня распачнуцца ў 10:00. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў запланавана на 12:00.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.