Вы тут

Адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Арменіі


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.


Прэзідэнт Арменіі цёпла павіншаваў кіраўніка беларускай дзяржавы з Днём Незалежнасці.

Лідары краін абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Армэн Саркісян ацаніў беларускі вопыт, адзначыўшы, што краіна годна спраўляецца з выклікамі. У сваю чаргу Арменія пакуль яшчэ не выйшла на пік па захворванні.

Прэзідэнт Арменіі падзякаваў беларускаму боку за канструктыўнае ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій, адзначыўшы карыснасць набытага вопыту ў гэтай сферы.

Прэзідэнты таксама абмяняліся думкамі па палітычных пытаннях, у тым ліку з улікам выбарчай кампаніі ў Беларусі і неспакойнай палітычнай сітуацыі ў Арменіі.

Акрамя таго, Армен Саркісян падзякаваў за пазітыўнае рашэнне аб выдзяленні ўчастка для будаўніцтва армянскай царквы ў Беларусі.

Прэв’ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.