Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна ў сувязі з ухваленнем паправак у Канстытуцыю Расіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў сувязі з ухваленнем на агульнарасійскім галасаванні прапанаваных ім паправак у Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.


«Гэта стала чарговым пацвярджэннем высокага даверу і падтрымкі грамадзянамі вашай дзейнасьці на пасадзе кіраўніка дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сваімі галасамі расіяне выказалі салідарнасць з сучасным курсам на далейшае ўмацаванне суверэнітэту і развіццё Расіі як сацыяльнай дзяржавы, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў і гістарычнай праўды. «Вынікі рэферэндуму пераканаўча сведчаць аб прызнанні вашых заслуг і здольнасці кансалідаваць нацыю ў такі няпросты і адказны перыяд», — падкрэсліў Прэзідэнт

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што і ў далейшым Беларусь і Расія будуць з’яўляцца стратэгічнымі саюзнікамі, што сталі на шлях ўзаемадзеянне па многіх напрамках у інтарэсах двух брацкіх народаў.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».