Вы тут

Дзень беларускага брэнда ўпершыню пройдзе ў Віцебску 4 ліпеня


Мерапрыемства пройдзе па вуліцы Чайкоўскага, 5 у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». Урачыстае адкрыццё — у 12.00.


У праграме Дня беларускага брэнда:

  • выстава маладзёжных інавацыйных праектаў;
  • выстава-продаж прадукцыі рамеснікаў, беларускіх арганізацый, аўтараў творчых распрацовак;
  • цырымонія ўзнагароджання беларускіх прадпрыемстваў па выніках рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання «Маладзёжны брэнд 2020»;
  • цырымонія ўзнагароджання абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus»;
  • паказы калекцый беларускіх дызайнераў ад Нацыянальнай школы прыгажосці;
  • арт-квэст па гістарычных і культурных месцах Віцебска пры падтрымцы ААТ «Марка», ПП УП «Дарыда», «Анега», СААТ «Камунарка», СП «Беліта» ТАА, Кандытарская фабрыка «Слодыч»;
  • прэзентацыя кнігі вершаў М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы, выдадзенай у Лондане пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі;
  • прэзентацыі і майстар-класы па прасоўванні беларускіх брэндаў;
  • канцэрт-прэзентацыя твораў беларускіх кампазітараў.

Удзел у праграме Дня беларускага брэнда прымуць музычныя праекты «Кетеван» і «OliA», каманды чэрлідэраў «Night wolves», лаўрэат міжнароднай музычнай прэміі ЕАЭС «BELBRAND AWARD» Аляксандр Музыкантаў, лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў, фіналіст нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне — 2020» Дар’я Хмяльніцкая, мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці.

Мерапрыемствы пройдуць у рамках Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, напярэдадні міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Арганізатарам выступае Таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелБрендАудзіт» у партнёрстве з Віцебскім аблвыканкамам, Віцебскім абласным цэнтрам маркетынгу, ГУ «Цэнтр культуры «Віцебск», Мастацкай галерэяй «Арт Хаос», Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «БРСМ ».

Сяргей РАСОЛЬКА

Ілюстрацыя дадзена арганізатарамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».