Вы тут

У Валожынскім раёне маршрутка сутыкнулася з грузавіком. Сямёра пацярпелі


Сёння каля 10 гадзін раніцы на 81-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна пасажырскі мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся са спадарожным грузавіком МАЗ. У выніку аварыі пацярпелі сем пасажыраў мікрааўтобуса, усе яны дастаўлены ў бальніцу. Пра гэта паведамляе МУС.


Вадзіцель маршруткі, меркавана, заснуў за рулём.

Зараз на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.