Вы тут

Продаж білетаў на ЧС-2021 па хакеі пачнецца ў верасні


Старт продажу білетаў на чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, які пройдзе ў Мінску і Рызе, будзе дадзены ў верасні. Аб гэтым паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў, перадае БЕЛТА.


«Плануем пачаць продаж білетаў з пачатку верасня. Цяпер гэтым займаемся», — сказаў Генадзь Савілаў.

«Мы задаволены тым, як каманды размеркаваліся па групах на чэмпіянаце свету ў Беларусі і Латвіі. У нашу васьмёрку трапілі менавіта тыя дружыны, гульні якіх хацелі б бачыць у Мінску», — адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб выніках спартыўнага года для беларускіх хакеістаў, Генадзь Савілаў сказаў, што, нягледзячы на пандэмію каранавіруса, якая ўнесла карэктывы, ён задаволены тым, як ідуць справы ў беларускім хакеі. «Мінулы спартыўны год у хакеі атрымаўся скомканы з-за пандэміі. Мы не атрымалі чэмпіянату свету сярод дарослых, не сталі сведкамі юніёрскага планетарнага першынства ў ЗША, ад якога шмат чаго чакалі, — канстатаваў ён. — Тым не менш, тое, што адбываецца ў плане падрыхтоўкі да чэмпіянату свету-2021 (гаспадарчая і арганізацыйна-спартыўная дзейнасць) нас задавольвае. Ва ўсякім разе, мы ведаем, у якім напрамку трэба рухацца. Гэта датычыцца папулярызацыі хакея. Мы стараемся прыўносіць нешта новае, рухацца ў бок лічбавізацыі. Не забываем і пра спартыўны складнік, таму прадоўжым падтрымку дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, нацыянальных каманд», — дадаў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі.

Плануецца, што чэмпіянат свету пройдзе ў Мінску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня 2021 года. Хакеісты зборнай Беларусі згуляюць у групе A з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі. У групу B трапілі зборныя Канады, Фінляндыі, ЗША, Германіі, Латвіі, Нарвегіі, Італіі і Казахстана. Фінал планетарнага першынства пройдзе 6 чэрвеня ў «Мінск-Арэне».

Прэв’ю: sport-express.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.