Вы тут

У сталіцы ўрачыста адкрылі алею Дружбы краін СНД


У сталічным парку Перамогі напярэдадні Дня Рэспублікі адкрылі алею Дружбы дзяржаў — удзельніц СНД, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці, прадстаўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, грамадскіх арганізацый.

Вясной 2020 года прапанова аб закладцы алеі Дружбы была ўнесена Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь, Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Малдова пры статутных і іншых органах СНД Віктарам Сарачанам і атрымала адабрэнне.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт падтрымаў ідэю і прапанаваў закласці алею Дружбы ў Музейна-паркавым комплексе «Перамога», бо яна прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

2 ліпеня, напярэдадні Дня Рэспублікі, адбылася ўрачыстая цырымонія яе адкрыцця. Ганаровыя госці ў пачатку мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

— 76 гадоў таму дарагой цаной наша сталіца атрымала мірнае неба і спакой, — адзначыў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Арцём Цуран. — Тое жыццё, якое пражылі нашы дзяды, бацькі, якім жывём мы і дорым нашым будучым пакаленням.

Па заканчэнні ўрачыстага мерапрыемства госці ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой».

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.