Вы тут

Лебедзеў: Калі эпідсітуацыя дазволіць, назіральнікі ад СНД прыедуць на выбары ў Беларусь


Калі эпідсітуацыя дазволіць, назіральнікі ад СНД прыедуць на выбары ў Беларусь, заявіў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае БЕЛТА.


«Мы ведаем пра гатоўнасць кіраўніцтва Беларусі запрасіць назіральнікаў ад СНД і БДІПЧ АБСЕ на выбары, якія маюць адбыцца. Пра гэта было сказана. Але мы разумеем, што рашэнне цяпер цяжка прыняць ва ўмовах пандэміі. Вы таксама ведаеце пра тое, што некалькі такіх выбарных кампаній былі перанесены ў краінах СНД — гэта рэферэндум у Арменіі, рэферэндум, які прайшоў у Расіі, таксама быў перанесены. Адкладзены некаторыя выбары ў іншых краінах Садружнасці. Сітуацыя, шчыра скажу, — нявызначаная», - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Старшыня Выканкама СНД нагадаў, што цяпер ва ўмовах пандэміі выезд з многіх краін СНД абмежаваны. «Няма транспартных, авіяцыйных зносін. Таму Выканкам СНД паставіцца з разуменнем да любых варыянтаў рашэння гэтай праблемы. Калі нас запросяць, мы, вядома ж, прыедзем і будзем назіраць», — дадаў Сяргей Лебедзеў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.