Вы тут

Сямейныя медыятары правядуць бясплатныя кансультацыі з 1 па 8 ліпеня


Медыятары «Беларускай лігі сямейных медыятараў» цягам тыдня будуць дапамагаць беларусам разбірацца з сямейнымі праблемамі. Для ўдзелу ў акцыі трэба выбраць на сайце спецыяліста і звязацца з ім або пакінуць заяўку, і медыятар сам запросіць вас на сустрэчу анлайн ці афлайн, зыходзячы з вашага жадання.


— Падчас інфармацыйнай сустрэчы спецыяліст растлумачыць, што сабой уяўляе працэдура медыяцыі, раскажа, як яна адбываецца, і дапаможа зразумець, ці падыходзіць яна ў канкрэтным выпадку чалавеку, які звярнуўся са сваім пытаннем, — расказала Алена СЦЯПАНАВА, адвакат, медыятар Цэнтра медыяцыі і перамоў, старшыня аб’яднання «Беларуская ліга сямейных медыятараў». 

Медыятары таксама прапануюць пакідаць заяўкі на сайце лігі любым прадпрыемствам, у тым ліку тым, работа якіх датычыцца галіны сям’і, накшталт судоў і ЗАГСаў.

Аналагічныя сустрэчы з грамадзянамі і калектывамі будуць адбывацца на пастаяннай аснове.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: vechastana.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».