Вы тут

Чэрвеньскія жыроўкі некаторым мінчанам прыйдуць без аплаты за халодную ваду


Аплата за халодную ваду здымаецца з некаторых мінчан. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарвыканкама прынята сёння, гаворыцца ў Telegram-канале Мінгарвыканама.


Дакумент вызваляе мінчан, у якіх на мінулым тыдні ўзніклі праблемы з якасцю вады, ад аплаты паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення за чэрвень.

«Мінскводаканал» на працягу трох рабочых дзён падрыхтуе і перадасць у разлікова-даведачныя цэнтры спісы адрасоў, па якіх не будзе налічвацца аплата. У іх увойдуць жылыя дамы Фрунзенскага, Маскоўскага і частка дамоў з іншых раёнаў сталіцы, спажыўцы якіх не маглі выкарыстоўваць пітную ваду ў сувязі са збоямі сістэмы цэнтральнага водазабеспячэння.

Прэв’ю: pravda.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?