Вы тут

У Беларусі праходзіць другі дзень ЦТ па матэматыцы


У Беларусі праходзіць другі дзень цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, паведамляе БЕЛТА.


Традыцыйна іспыт пачынаецца ў 11.00. Усяго на ЦТ па матэматыцы зарэгістраваны 34,8 тыс. абітурыентаў. У першы дзень праходжання іспыту не з’явіліся 3,8 працэнта.

Абітурыентам забаронена праносіць з сабой мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. Парушыцелі выдаляюцца з аўдыторыі і не будуць мець магчымасці прайсці ЦТ па прадмеце ў гэтым годзе. Так, у першы дзень іспыту па матэматыцы ў спіс парушальнікаў трапілі пяць чалавек.

У пунктах правядзення ЦТ у неабходнай колькасці ёсць сродкі для дэзынфекцыі рук і захоўваюцца патрабаванні сацыяльнага дыстанцыравання. Пры прыкметах недамагання абітурыентам рэкамендуецца своечасова звяртацца да медыцынскіх работнікаў. У выпадку дрэннага самаадчування, пацверджанага дакументальна, абітурыент можа прайсці ЦТ у рэзервовыя дні.

Наступным абітурыенты будуць здаваць ЦТ па біялогіі — 4 ліпеня. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. абітурыентаў.

Прэв’ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?