Вы тут

Генпракуратура назвала законным затрыманне Бабарыкі


У Генеральную пракуратуру паступілі шматлікія электронныя звароты грамадзян з нагоды дзеянняў праваахоўных органаў у дачыненні да Бабарыкі В.Д., які з'яўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу, гаворыцца на сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі.


«Інфармуем, што законнасць яго затрымання праверана пракуратурай, а таксама пацверджана пастановай суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 24 чэрвеня 2020 года.

Згодна з арт. 138 КПК Рэспублікі Беларусь, дзеянні і рашэнні органа, які вядзе крымінальны працэс, могуць быць абскарджаны як удзельнікамі крымінальнага працэсу, так і іншымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, калі працэсуальныя рашэнні і дзеянні, якія праводзяцца, закранаюць іх інтарэсы.

Пры гэтым накіроўванне заяў пры дапамозе электроннай пошты крымінальна-працэсуальным законам не прадугледжана — хадайніцтва і скаргі падаюцца ў вуснай ці пісьмовай форме.

Паведамляем тым, хто звярнуўся ў Генеральную пракуратуру па пазначанай тэме, што абскарджанне дзеянняў і рашэнняў асобамі, якія не надзеленыя адпаведным правам, цягне за сабой пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці».

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.