Вы тут

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?


Разумныя прыпынкi, новыя банкаўскiя сэрвiсы, электронныя карткi навучэнцаў i журналы, чэргi i рэцэпты, бескантактавыя плацяжы, выкарыстанне новых рэсурсаў пры заказе таксi i пракаце ровараў, вiдэафiксацыя парушэнняў правiл дарожнага руху... Сучасныя тэхналогii развiваюцца з неверагоднай хуткасцю i моцна змяняюць наша жыццё. Наступны этап — стварэнне разумных гарадоў. Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматызацыi была распрацавана Тыпавая канцэпцыя развiцця разумных гарадоў Рэспублiкi Беларусь. ААТ «Гiпрасувязь» сумесна з Аб'яднаным iнстытутам праблем iнфарматыкi НАН шчыруе над канцэпцыяй «Разумны горад для Оршы i Аршанскага раёна». Разглядаюцца пытаннi адаптацыi новых рашэнняў у iншых гарадах Беларусi. На найблiжэйшы час у планах — стварыць умовы для паскоранага развiцця яшчэ дзесяцi гарадоў з колькасцю насельнiцтва звыш 80 тысяч чалавек: Баранавiч, Пiнска, Наваполацка, Полацка, Мазыра, Лiды, Барысава, Салiгорска, Маладзечна, Бабруйска.

Даведацца пра дасягненнi i магчымасцi далейшага развiцця гарадскiх тэхналогiй можна было падчас форуму Minsk Smart City, дарэчы, гэта было першае ў свеце маштабнае анлайн-мерапрыемства, прысвечанае тэме разумных гарадоў.


Прававое рэгуляванне

Галоўная мэта Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2016—2020 гады — павышэнне якасцi жыцця насельнiцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, прыцягнення iнвестыцый i iнавацыйнага развiцця. Вялiкая ўвага ў ёй удзяляецца комплекснай лiчбавай трансфармацыi эканомiкi i шырокаму ўкараненню iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй.

Нацыянальная стратэгiя ўстойлiвага развiцця да 2035 года таксама робiць акцэнт на развiццi ўстойлiвай гарадской iнфраструктуры, стварэннi ў рэгiёнах роўных магчымасцяў для дасягнення высокага ўзроўню i якасцi жыцця насельнiцтва, забеспячэннi камфортных умоў пражывання чалавека, дзякуючы рэалiзацыi канцэпцыi «Разумны горад».

У праекце канцэпцыi Дзяржпраграмы iнавацыйнага развiцця на 2021—2025 гады таксама прапiсана задача па паскарэннi лiчбавай трансфармацыi традыцыйных сектараў нацыянальнай эканомiкi.

«Стратэгiчнай мэтай стварэння «разумных гарадоў» з'яўляецца якасны рост канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, дабрабыту i якасцi жыцця гараджан праз лiчбавую трансфармацыю ўсiх аспектаў чалавечай жыццядзейнасцi», — заўважыў намеснiк дырэктара па навуцы i развiццi ААТ «Гiпрасувязь» Уладзiмiр Iвашка.

Беларусь не застаецца ўбаку ад сучасных тэхналагiчных трэндаў, сярод якiх адаптацыя iнфармацыйных тэхналогiй i рашэнняў, якiя выкарыстоўваюцца на рэспублiканскiм i галiновых узроўнях, фармiраванне адзiнага iнфармацыйнага асяроддзя горада, стварэнне цi ўдасканаленне геаiнфармацыйных сiстэм горада як асноўных iнструментаў павышэння эфектыўнасцi працэсаў кiравання гарадской iнфраструктурай, прамысловы iнтэрнэт, тэхналогii воблачных вылiчэнняў, штучны iнтэлект, блокчэйн i iншыя iнавацыi.

Сучасныя тэхналогii дазволяць збiраць вялiкую колькасць iнфармацыi, аналiзаваць яе i выкарыстоўваць пры прыняццi пэўных рашэнняў, звязаных з кiраваннем горада. На сёння кожны дзяржорган мае свае ведамасныя iнфармацыйныя сiстэмы, дзе збiраецца iнфармацыя, неабходная для яго работы. Але колькасць «разумных» прылад пастаянна павялiчваецца. Адпаведна, становiцца больш iнфармацыi. Пакуль яна назапашваецца ў розных цэнтрах апрацоўкi даных. У той жа час, як заўважыў супрацоўнiк аператыўна-аналiтычнага цэнтра пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Мiкалай Барадзевiч, пакуль не рэалiзавана магчымасць аналiзаваць вялiкi аб'ём даных, якiя сабраныя ўсiмi дзяржаўнымi органамi, сумесна i ў прыватным парадку, каб у будучым прымаць рашэннi, абапiраючыся на статыстычныя звесткi. Таму сёння вядзецца работа па стварэннi нацыянальнай СМАРT-платформы.

Інавацыйная трансфармацыя

Не трэба зводзiць iдэю «разумных гарадоў» выключна да таго, што прастора вакол нас будзе «нашпiгавана» крутымi тэхнiчнымi прыладамi. Куды важнейшае тое, што новыя тэхналогii будуць змяняць наш лад жыцця. Уласна «Разумныя гарады» ў першую чаргу павiнны быць накiраваныя на паляпшэнне ўмоў i задавальненне патрэб людзей, вырашэнне пэўных мясцовых праблем i даваць жыхарам магчымасць удзельнiчаць у кiраваннi горадам, а бiзнесу i навуковым супольнасцям — рабiць новыя праекты, якiя будуць дапамагаць далейшаму развiццю населеных пунктаў.

Натуральна, будучыня за iнавацыямi. Тэхналагiчныя рашэннi дазволяць эфектыўна карыстацца рэсурсамi i развiваць паслугi, якiя паляпшаюць умовы пражывання i спрыяюць дзелавой актыўнасцi.

Тут не абысцiся без разумнага кiравання. Будуць стварацца адзiныя аўтаматызаваныя сiстэмы для кiравання гарадской гаспадаркай, развiвацца анлайн-дзяржпаслугi, а самi гараджане праз спецыяльныя платформы змогуць далучацца да вырашэння пытанняў гарадскога развiцця.

Iнавацыi пранiкаюць у жыллёва-камунальную гаспадарку. Так, разумнае кiраванне ЖКГ, як растлумачыў Уладзiмiр Iвашка, азначае стварэнне i ўкараненне ўнiфiкаванай сiстэмы кiравання, кантролю i ўлiку iнфармацыi iнжынерных сiстэм iнтэлектуальных будынкаў, аўтыматызаванага ўлiку i рэгулявання патрэб рэсурсаў, забеспячэнне дыстанцыйнага кантролю тэхнiчнага стану аб'ектаў iнфраструктуры, укараненне аўтаматызаванай сiстэмы кiравання абыходжання з цвёрдымi камунальнымi адходамi, стварэнне электронных сэрвiсаў узаемадзеяння i абслугоўвання насельнiцтва.

Стане разумнай i энергетыка: размеркаванне энергii будзе адбывацца ў рэжыме рэальнага часу з мiнiмальным умяшаннем чалавека. Новыя прыборы дазволяць эканомiць электраэнергiю, якая спажываецца.

Устаноўка ў месцах пешаходных пераходаў камер, якiя распазнаюць наблiжэнне чалавека, дазволiць своечасова ўключаць для iх зялёнае святло, якое будзе гарэць столькi, колькi чалавеку патрабуецца для перасячэння праезнай часткi.

Бранiраваць i аплачваць парковачнае месца можна будзе праз iнтэрнэт. Таксама новыя тэхналогii дазваляюць весцi кантроль работы дарожных службаў i камунальнай тэхнiкi.

Некаторыя гараджане ўжо паспелi ацанiць усе перавагi разумных прыпынкаў, аснашчаных кандыцыянерамi, вiдэакамерамi, электроннымi табло, доступам да Wi-Fi.

Не абысцiся без тэхналагiчнай рэвалюцыi i ў адукацыi, ахове здароўя, забеспячэннi бяспекi i нават турызме i iндустрыi забаў.

«Зялёны кiрунак»

З кожным годам павялiчваецца колькасць новых сэрвiсаў, скiраваных на тое, каб палепшыць жыццё гараджан, у тым лiку ў экалагiчным кiрунку. У перспектыве гарады павiнны абзавесцiся платформамi экаманiторынгу i прагназавання ды можна будзе сачыць не толькi за загружанасцю дарог, але i за якасцю вады, паветра. Далей трэба працаваць над аўтаматызацыяй i рабатызацыяй працэсу асобнага збору смецця i яго перапрацоўкi. Сёння важна думаць не толькi пра выкарыстанне альтэрнатыўных крынiц энергii, але i пра стварэнне ўмоў для эканомii рэсурсаў.

«Стварэнне новай iнфраструктуры дазволiць гарадам развiвацца ў рэчышчы «зялёнай эканомiкi», скарачаць выкiды парнiковых газаў», — заўважыла архiтэктар, дацэнт кафедры горадабудаўнiцтва БНТУ, нацыянальны кансультант па зялёным горадабудаўнiцтве праекта ГЭФ—ПРААН-Мiнпрыроды «Зялёныя гарады» Вера Сысоева. I прыклады гэтага ўжо ёсць. Пiлотныя праекты рэалiзуюцца ў Полацку, Наваполацку i Навагрудку. Ужо можна пахвалiцца першымi рэальнымi лiчбамi скарачэння выкiдаў. Стымулюецца работа гарадскога транспарту. Развiваецца веласiпедная iнфраструктура. На вачах мяняецца стаўленне насельнiцтва i гарадской адмiнiстрацыi, якая сваiм прыкладам пацвярджае калегам з iншых гарадоў, што новых тэхналогiй не трэба баяцца. Так, Навагрудак перажыў складаныя структурныя змены, якiя датычылiся вулiчнага асвятлення, але ўжо сёння можна бачыць, як ЖКГ гэтым карыстаецца, як дырыжор, кiруе вулiчным асвятленнем. Што цiкава, пасля такiх перамен напачатку паступалi скаргi: людзi нiколi не мелi справы з настолькi якасным святлом, iм здавалася, што яго замнога, i гэта перашкаджае спаць. Але настройкi дазваляюць усё адрэгуляваць, задаць пэўны сцэнарый для асвятлення, параметры яго ўключэння.

«Зялёны кiрунак» дазваляе не толькi знiжаць выкiды, але i эканомiць — а гэта важны стымул для малых i сярэднiх гарадоў, каб развiваць у iх падобныя праекты. Да вышэйзгаданых пiлотных гарадоў ужо далучылiся чатыры новыя — Крычаў, Карма, Зэльва, Гарадок. На сёння ў гэтых гарадах праходзiць зацвярджэнне планаў «зялёнага» горадабудаўнiцтва.

Лiчбавыя тэхналогii дазваляюць устанавiць кантакт з насельнiцтвам i даць новыя магчымасцi для iнiцыятыў, рэалiзацыi лакальных праектаў. Гарады выкарыстоўваюць розныя сацыяльныя платформы, каб абмяркоўваць з насельнiцтвам праекты, выяўляць праблемы i найбольш важныя кiрункi работы. У кожным горадзе ёсць кампанент, накiраваны на развiццё лiчбавай структуры ў галiне гарадскiх паслуг, мабiльнасцi, адукацыi, аховы здароўя. Самыя ж прыярытэтныя галiны на цяперашнi момант — асвятленне, вода- i энергазабеспячэнне, транспарт, манiторынг якасцi паветра i шумавое забруджванне.

«Эфектыўнасць i тэхналагiчнасць гарадской iнфраструктуры — гэта сродак, каб палепшыць экалогiю асяроддзя, — упэўнена Вера Сысоева. — Кожны «зялёны» горад — «разумны»: для дасягнення зялёных прыярытэтаў патрэбны тэхналогii. Але не кожны «разумны» горад — «зялёны».

Збiраем пазлы

Намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Аб'яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Беларусi Сяргей Круглiкаў расказаў пра асаблiвасцi адаптацыi тыпавой канцэпцыi развiцця «разумных гарадоў» для Оршы i Аршанскага раёна. На сёння гэты адмiнiстрацыйна-прамысловы цэнтр з насельнiцтвам больш за 150 тысяч чалавек з'яўляецца пiлотнай зонай. Найбольш паспяховыя рашэннi надалей будуць маштабавацца па ўсёй краiне.

«Паняцце «разумны» ўжываюць да розных сфер: лад жыцця, эканомiка, мабiльнасць, кiраванне i асяроддзе, дзе пражываюць людзі. У вынiку мы бачым разумны пазл як аснову фармiравання канцэпцыi смарт-сiцi, — заўважыў Сяргей Уладзiмiравiч. —Тры найважнейшыя iндыкатары ацэнкi развiцця «разумнага горада» — гэта дзяржаўнае кiраванне, iнавацыйная эканомiка i, канешне, гарадская iнфраструктура».

Перш чым прасоўваць новыя тэхналогii, неабходна паклапацiцца пра павышэнне лiчбавай адукаванасцi насельнiцтва. Калi людзi адчуюць, што «разумныя гарады» ў першую чаргу менавiта iм нясуць выгоды, i будуць ведаць пра рэальны эфект ад такiх змен, усе навiнкi будзе прасцей i хутчэй прасоўваць. Тармазiць працэс можа i страх перамен з боку кiраўнiцтва гарадоў, таму тут не абысцiся i без павышэння ведаў i кампетэнцый работнiкаў выканкамаў. Нельга ўпускаць адукацыю — дзецi i моладзь павiнны свабодна валодаць сэрвiсамi i ведаць новыя тэхналогii, у гэтым залог далейшага развiцця.

Сёння ў межах дзяржпраграмы навуковых даследаванняў Iнстытут праблем iнфарматыкi стварае для Оршы аблегчаную лiчбавую платформу, якая дазволiць напоўнiць гэты так званы «цэнтр кампетэнцыi» рэальнымi данымi. Распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па рэалiзацыi канцэпцыi развiцця «разумнага горада» ў Аршанскiм раёне. Пры гэтым улiчваюцца вынiкi анкетавання, праведзенага сярод мясцовых жыхароў.

Iдэя для развiцця

Мiнск мог бы ператварыцца не проста ў горад, якi спажывае тэхналагiчныя рашэннi, а ў пляцоўку, дзе яны ствараюцца, адпрацоўваюцца i дзе кампанii з усяго свету могуць развiваць свае прадукты. Такую iдэю падчас дыскусii выказаў кiраўнiк мiжнародных праграм Агенцтва iнавацый Масквы Кiрыл Iльнiцкi. Трэба толькi стварыць умовы, прывабныя для кампанiй, якiя працуюць над «разумнымi» гарадамi, i даказаць, што Беларусь адкрыта для новых тэхналогiй. Напрыклад, Масква сёння рухаецца ў падобным кiрунку. Пасля апрабацыi найлепшыя тэхналагiчныя рашэннi могуць i надалей выкарыстоўвацца ў беларускiх гарадах i зацiкавiць iншыя краiны.

Патрабуецца актыўнасць у галiне iнавацый. Гарады, дзе можна развiвацца i расцi, дзе тэсцiруецца вялiкая колькасць самых смелых рашэнняў, будуць як магнiт прыцягваць маладых генiяў, якiя хочуць апынуцца сярод топавых спецыялiстаў у сваёй галiне.

Лiчбавая трансфармацыя можа зрабiць больш прывабнымi i рэгiёны. У малых гарадоў ужо ёсць свае перавагi — экалагiчнасць, больш павольны тэмп жыцця, нiжэйшыя цэны на жыллё, меншая шчыльнасць насельнiцтва (на якую мы сталi звяртаць увагу падчас пандэмii).

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.