Вы тут

Песню бярыце з сабою. Радзіма


Авяр'ян Дзеружынскi (1919—2002) — беларускi паэт, журналiст. Член Саюза пiсьменнiкаў СССР. Лаўрэат лiтаратурнай прэмii iмя Янкi Маўра. У розныя гады працаваў карэспандэнтам газет, у выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая лiтаратура», «Юнацтва». Аўтар паэтычных зборнiкаў «Песнi маладосцi», «Калiнавы цвет», «Смешкi i пацешкi», зборнiкаў для дзяцей «Цуды ёсць на свеце», «Карагод», «Добры ветрык», «Залаты каласок», зборнiкаў гумару, перакладаў.


Вершы — Авяр'ян ДЗЕРУЖЫНСКI,

музыка — Яўген КСЯНЕВIЧ.

1. Радзiма, Радзiма,

Мяне нарадзiла

Ты ў гэтым цудоўным куточку,

Дзе рэчкi, крынiцы

Бруяцца з зямлiцы

I спеюць iгрушы ў садочку.

Прыпеў:

Я не пакiну,

Я не пакiну

Сваю мясцiну,

Сваю мясцiну,

Пад гнуткай грушай,

Пад гнуткай грушай,

Бялюткай квеценню

Зацярушанай.

Ой ты, зямля,

Мая зямля,

Як мацi родная мая,

Я твой сынок,

Я твой сынок,

Нiбы на полi каласок.

2. Радзiма, Радзiма,

Як з мацi адзiнай,

З табой я спакойны, багаты

I снiць буду вечна

Крынiцы i рэчкi,

Садочак зялёны ля хаты.

Рубрыку вядзе кампазiтар Яўген КСЯНЕВIЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».