Вы тут

Гараскоп стрыжак на лiпень


2 лiпеня, чацвер. Калi вы знаходзiцеся ва ўдалым перыядзе жыцця, лiчыцца, што лепш не стрыгчыся, каб не спудзiць фартуну. А вось калi трэба пераламаць чорную паласу — самы час бегчы да цырульнiка.

3 лiпеня, пятнiца. Спрыяльны дзень для новай прычоскi. Рэкамендаваныя любыя працэдуры па ўвiльгатненнi i жыўленнi валасоў, як хатнiя, так i салонныя.

4 лiпеня, субота. Дзень вельмi спрыяльны для стрыжкi. Пасля гэтага валасы аднаўляюцца, растуць хутчэй.

5 лiпеня, нядзеля. Стрыжка вельмi не рэкамендуецца, яна можа прынесцi няшчасцi.

6 лiпеня, панядзелак. Стрыжка будзе спрыяць павышэнню аптымiзму i настрою, аднак пра хуткi рост валасоў можна забыцца.

7 лiпеня, аўторак. Стрыжка дапаможа пазбавiцца ад адзiноты i незадаволенасцi сабой, падвысiць самаацэнку. Таксама лiчыцца, што яна дапамагае пазбавiцца ад праблем, якiя ўзнiклi па вiне навакольных.

8 лiпеня, серада. Сёння лепш не планаваць стрыжкi i афарбоўкi — вынiк можа расчараваць.

9 лiпеня, чацвер. На гэты час лепш забыцца пра наведванне цырульнiка. Стрыжка прыводзiць да з'яўлення перхацi, пазбавiцца ад якой будзе няпроста.

10 лiпеня, пятнiца. Сёння лепш абысцi салон прыгажосцi бокам. Вынiкi любых спроб паўплываць на даўжыню, форму або колер валасоў хутчэй засмуцяць, чым уразяць.

11 лiпеня, субота. Неспрыяльны перыяд. Павялiчваецца верагоднасць выпадзення валасоў.

12 лiпеня, нядзеля. Устрымайцеся ад наведвання цырульнi, каб не прыцягваць непрыемнасцi i хваробы.

13 лiпеня, панядзелак. Неспрыяльны дзень для стрыжкi валасоў.

14 лiпеня, аўторак. Нейтральны дзень для стрыжкi валасоў.

15 лiпеня, серада. Спрыяльны дзень для кардынальных перамен у знешнiм выглядзе! Прычоска адкрые выхад на новы якасны ўзровень!

16 лiпеня, чацвер. Удалы дзень для поўнай змены iмiджу. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганiзма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый. Для афарбоўкi валасоў рэкамендуецца выбраць менавiта гэты дзень тыдня.

17 лiпеня, пятнiца. Стрыжка ў гэты дзень акажа ўплыў на прыгажосць i агульную прывабнасць чалавека, а не толькi яго прычоскi. Аб'ёмная прычоска прыцягне станоўчую энергiю.

18 лiпеня, субота. Стрыжка дрэнна ўплывае на стан валасоў.

19 лiпеня, нядзеля. Дзень неспрыяльны для стрыжкi, затое ён выдатна падыходзiць для афарбоўвання.

20 лiпеня, панядзелак. Вельмi неспрыяльны перыяд для стрыжкi валасоў. Дайце галаве адпачыць.

21 лiпеня, аўторак. Спрыяльны перыяд. Пры стрыжцы ў гэты перыяд валасы добра растуць, умацоўваюцца i набываюць устойлiвасць да знешнiх уздзеянняў, менш сякуцца.

22 лiпеня, серада. Стрыжка атрымаецца ўдалай, валасы стануць гусцейшымi, каранi ўмацуюцца.

23 лiпеня, чацвер. Выдатны дзень для стрыжкi. Разам з адрэзанымi валасамi ад чалавека адпадаюць вербальныя вампiры, распадаецца сувязь з людзьмi, якiя пазбаўляюць вас жыццёвай энергii ў непатрэбных для вас цяжкiх размовах.

24 лiпеня, пятнiца. Новая прычоска прынясе добры настрой, але валасы хутка адрастуць.

25 лiпеня, субота. Спрыяльны дзень для стрыжкi. Валасы лягуць прыгожа, адрастаць будуць павольна.

26 лiпеня, нядзеля. Дзень, калi стрыжка валасоў сур'ёзна пагоршыць стан вашага здароўя.

27 лiпеня, панядзелак. Нейтральны дзень для стрыжкi i афарбоўвання.

28 лiпеня, аўторак. Стрыжка можа iстотна сапсаваць настрой i падарваць здароўе.

29 лiпеня, серада. Стрыгчы валасы можна толькi ўвечары.

30 лiпеня, чацвер. Манiпуляцыi з валасамi ўмацуюць вашу рашучасць i дапамогуць ажыццявiць важныя пачынаннi.

31 лiпеня, пятнiца. Стрыжка цi хоць бы абразанне пасечаных кончыкаў зробяць шавялюру больш моцнай.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.