Вы тут

Сямашка: Расія ў 2019 годзе прапаноўвала Беларусі перадаць на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў


Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, распавёў некаторыя падрабязнасці аб прапановах расійскага боку ў дачыненні да далейшага развіцця інтэграцыі. Паводле яго слоў, адна з іх, зробленая ў 2019 годзе, прадугледжвала перадачу Беларуссю на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў, паведамляе БЕЛТА.


Адказваючы на ​​пытанне, ці магчыма паглыбленне інтэграцыі без шкоды суверэнітэту, Уладзімір Сямашка адзначыў, што перадача паўнамоцтваў на наднацыянальны ўзровень павінна адбывацца «ў разумных межах, без шкоды суверэнітэту». «Я ўспамінаю 13 лютага 2019 года, калі ў Сочы нам паклалі першую прапанову (не буду называць аўтараў з расійскага боку). І калі мы паглядзелі і яе перадалі Прэзідэнту, Прэзідэнт запрасіў мяне, і я кажу: ну гэта поўнае «рукі ўверх» называецца - расказаў пасол. — Я нават не буду далей эпітэты працягваць: там было ўсё аддаць наверх і, па-мойму, заставалася пару момантаў такіх, як у нас міліцыя, у вас паліцыя і гэтак далей. Але так не можа быць».

Уладзімір Сямашка ў якасці прыкладу прывёў Еўрапейскі саюз. «Калі прааналізуеш функцыі нацыянальныя і наднацыянальныя, я налічыў толькі 18%, якія аддадзены былі на наднацыянальны ўзровень, астатнія функцыі заставаліся нацыянальнымі, — адзначыў ён. — А ў тым дакуменце, які нам 13 лютага 2019 года прапанавалі, я налічыў 95% функцый наднацыянальных».

Кажучы аб увядзенні агульнай валюты ў Саюзнай дзяржаве, пасол падкрэсліў, што, незалежна ад памераў эканомік, у адзіным эмісійным цэнтры павінна быць раўнапраўе. «Калі прымаецца нейкае рашэнне па эмісіі, дэвальвацыі, то яно павінна прымацца кансэнсусам», — перакананы ён. «Тады не ўшчамляюцца інтарэсы ні аднаго, ні другога боку», — дадаў Уладзімір Сямашка. Што тычыцца падатковага і мытнага заканадаўства, то яны апрыёры ў сілу адрозненняў у эканоміцы не могуць быць аднолькавымі, перапісаныя пад капірку, яны могуць быць толькі ўніфікаванымі, падкрэсліў дыпламат.

«Трэба разумна падысці да гэтага пытання, ні ў Расіі, ні ў Беларусі ніхто не хоча губляць свой нацыянальны суверэнітэт», — рэзюмаваў пасол.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.