Вы тут

Дырэктар фірмы забылася зачыніць машыну і пазбавілася 7 тысяч рублёў


Увечары жыхарка вёскі Тарасава Мінскага раёна прыпаркавала «Лексус» каля дома. Пры гэтым гаспадыня забылася зачыніць аўтамабіль на замок і пакінула ў ім больш за 7 тысяч рублёў. На наступны дзень грошай на месцы не аказалася, таму жанчына выклікала міліцыю.


Са слоў заяўніцы, яна заўсёды замыкала машыну, паколькі меўся негатыўны вопыт —калісьці ў мужа ўгналі незачынены транспарт. Але ў гэты раз яна забылася пра асцярожнасць.

На запісу з відэакамер, устаноўленых на тэрыторыі, было відаць, як ноччу мужчына пералез праз плот і спакойна адчыніў дзверы аўто. Якасць відэа не дазволіла ўстанавіць яго асобу, але прыкметы былі атрыманы. Дапамагла і оперская кемлівасць: выказалі здагадку, што гэта наш «стары знаёмы», паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грмадскіх сувязяў МУС.

Паводле інфармацыі сышчыкаў, мінулай восенню ў Тарасаве адбываліся аналагічныя крадзяжы з машын: мужчына тузаў дзвярныя ручкі і забіраў усё каштоўнае з незамкнутых салонаў. Тады злодзея затрымалі. Аказалася, ён падобны на мужчыну, які патрапіў на відэа.

Сышчыкі знайшлі і затрымалі 34-гадовага падазраванага ў адной са сталічных кавярняў. Ён прызнаўся не толькі ў крадзяжы з «Лексуса», але і ў крадзяжы наяўнасці двума днямі раней з «БМВ», прыпаркаванай на суседняй вуліцы ў Тарасаве.

Высветлілася, што мінчанін пранікаў і ў іншыя машыны, але не знаходзіў у іх нічога для сябе каштоўнага. За мінулыя крадзяжы мужчына быў асуджаны да «хатняй хіміі», аднак у апошні час хаваўся ад адбыцця пакарання.

Як паведамілі ў Галоўным ўпраўленні крымінальнага вышуку МУС, за пряць месяцаў бягучага года ў краіне здзейснена 782 крадзяжы з аўтамабіляў. За такі ж перыяд мінулага года іх было 768.

МУС рэкамендуе не пакідаць у машынах грошы і каштоўныя рэчы, заўсёды замыкаць аўто і карыстацца сігналізацыяй.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: cheltv.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.