Вы тут

Чаму трэба хутчэй прачытаць "Жэтон на метро" Андрэя Федарэнкі?


Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2020.

Адзін з найбольш цікавых беларускіх празаікаў прадказальна не расчараваў сваіх прыхільнікаў, якія даўно чакалі яго новай кнігі. Але, мабыць, усё ж здзівіў і заінтрыгаваў, бо напісаў пабудаваны па класічных канонах трылер, то-бок твор, які па ўсіх прыкметах адносіцца да літаратуры жанравай. Зрэшты, у рамане акурат абмяркоўваюцца шляхі, якімі развіваецца сучасная беларуская літаратура, і вуснамі аднаго з герояў, літаратуразнаўцы Анатоля Самусенкі, выказваецца думка: у нас бракуе якасных твораў для шырокай аўдыторыі. Можна меркаваць, Андрэй Федарэнка якраз і ставіў перад сабой задачу стварыць па-беларуску раман з захапляльным сюжэтам, напісаны лёгка і займальна.

І гэта яму ўдалося. Аўтар загадвае загадку за загадкай, і чытачу даводзіцца ўважліва сачыць за сюжэтам, каб адказаць на шматлікія пытанні. Навошта дзіўнаваты падпрымальнік-графаман Літаў, нібыта (ці насамрэч?) захоплены беларускай культурай, будуе падземны бункер? Якую таямніцу хавае ягоная жонка Ірма? Што недагаворвае былы міліцыянт Асавец, які ведае кожную сцежку ля украінскай мяжы? А былая каханка галоўнага героя, паэта Віктара Рака, Алена Міхайлоўская – ці такая яна простая, якой здаецца на першы погляд? Хто насамрэч з’яўляецца бацькам ейнай дачкі Лю? І сам паэт Віктар Рак выяўляецца нібыта не зусім тым, за каго сябе выдае. Зноў жа – нібыта... Таямніцы чакаюць чытача на кожным кроку. Не варта спяшацца рабіць высновы нават пасля таго, як у рамане з’явіцца дэтэктыў Грыневіч. Пэўныя версіі выявяцца фальшывымі, а ўсе падзеі атрымаюць тлумачэнне толькі на апошніх старонках.

Федарэнка – выбітны стыліст, апісанні беларускай прыроды, што выйшлі з-пад яго рукі, – дадатковая прычына як мага хутчэй раскрыць гэтую кнігу.     

Алена Брава.


Інфармацыю пра наяўнасць часопіса "Алеся" у кіёску можна знайсці па нумарах: Брэст + 375 162 219838 Віцебск + 375 212 358437 Гомель + 375 232 558813 Гродна + 375 152 569508 Магілёў + 375 222 734102 Мінск і Мінская вобл. + 375 173 272542

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».