Вы тут

Батанічны сад запрашае палюбавацца ружамі і прыняць удзел у інтэрактыўнай прагулцы


Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы з 3 па 12 ліпеня на цвіценне дэкаратыўнай калекцыі руж, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


Калекцыя руж батанічнага саду з’яўляецца нацыянальным здабыткам краіны. Тут прадстаўлены сарты беларускай, украінскай, французскай, нямецкай і казахскай селекцыі. У гэтым годзе калекцыя папоўнілася аранжавымі і цёмна-фіялетавымі чайна-гібрыднымі ружамі, ёсць і новыя сарты пляцістых руж. Усяго ў калекцыі больш за 300 сартоў.

3-4 ліпеня будзе арганізавана сямейная інтэрактыўная прагулка «Квітнеючы сад». Наведвальнікаў чакаюць займальны марафон, пазнавальныя маршруты для дзяцей і дарослых па самых прыгожых кутках батанічнага саду, класічная музыка ў ружоўніку і шмат іншага.

У батанічным садзе ўлічылі рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя. Таму ўсе заданні будуць выконвацца дыстанцыйна з выкарыстаннем смартфонаў. Для больш камфортнага выканання заданняў маршруты перасякацца не будуць.

Таксама 3 ліпеня адбудзецца «Захапляючы марафон». Ён пачнецца з самай раніцы ў анлайн-фармаце. Кожную гадзіну на старонцы батанічнага саду ў Instagram будуць з’яўляцца новыя эфіры з карыснай інфармацыяй пра ружы, заняткамі для дзяцей і дарослых ёгай, нейрагімнастыкай, зумбай.

Дарэчы, усе наведвальнікі змогуць прыняць удзел у фотамарафоне (з улікам беражлівых адносін да калекцыі руж). Для гэтага неабходна сфатаграфаваць ружы ў батанічным садзе і выкласці ў Instagram з хэштэгам #cbg_minsk. Прыз — букет руж. Уладальніка букета вызначаць у прамым эфіры экалагічнага ток-шоу, якое будзе трансліравацца ў Instagram батанічнага саду @botanicalgardenminsk.

Прэв’ю: cvetok.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.