Вы тут

Найлепшых медыцынскiх работнiкаў краiны ўшанавалi ў Савеце Рэспублiкi


За значны ўнёсак у рэалiзацыю сацыяльнай палiтыкi краiны, шматгадовую добрасумленную працу ў галiне аховы здароўя Ганаровымi граматамi Нацыянальнага сходу Беларусi ўзнагародзiлi медыцынскiх работнiкаў кожнага рэгiёна i сталiцы — усяго 36 чалавек. Ганаровая цырымонiя адбылася перад пачаткам заключнага пасяджэння другой сесii Савета Рэспублiкi.


Спiкер верхняй палаты парламента выказала шчырыя словы ўдзячнасцi за тую вялiкую i патрэбную грамадству мiсiю, якую штодзень выконваюць гэтыя людзi.

— Гэты год стаў асаблiвым для медработнiкаў. Тая бяда, якая прыйшла практычна ва ўсе краiны свету i ў тым лiку ў Беларусь, па-новаму прымусiла нас паглядзець на работу людзей у белых халатах. I канешне, у гэтыя днi кожны па-асаблiваму выказваў iм удзячнасць. Мы бачылi гэта з тэлеэкранаў, чыталi са старонак газет. Мяркую, што гэтыя людзi ў кожнага з нас у сэрцы. З першых дзён з'яўлення чалавека на свет яны суправаджаюць нас i на працягу ўсяго жыцця робяць усё для таго, каб мы маглi спакойна жыць i працаваць, — падкрэслiла яна.

Наталля Качанава выказала ўдзячнасць медыцынскiм работнiкам за адданую работу i адзначыла, што iх штодзённая праца нароўнi з подзвiгам — цяжкая i адказная.

— Сёння Прэзiдэнтам робiцца ўсё магчымае для таго, каб стварыць годныя ўмовы для работы медыцынскiх работнiкаў: будуюцца i рэканструююцца бальнiцы, набываецца новае сучаснае абсталяванне. Але няма нiчога важнейшага за таленавiтыя рукi, розум тых людзей, якiя суткамi знаходзяцца каля ложка хворага, даюць нам надзею на жыццё. Таму нiзкi вам паклон i ўдзячнасць, — адрасавала яна цёплыя словы медработнiкам. Спiкер верхняй палаты парламента дадала, што для яе гэтая асаблiвая нагода па ўшанаваннi найлепшых працаўнiкоў галiны аховы здароўя краiны.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Гэтыя людзi ў кожнага з нас у сэрцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.