Вы тут

2 лiпеня адбудзецца фiнал Social Weekend — 2020


Кампанii i мецэнаты вызначаць найлепшыя сацыяльныя праекты беларусаў.


Гэта ўжо пятнаццаты сезон найбуйнейшага ў краiне конкурсу сацыяльных праектаў, арганiзаванага фондам «Дабро» з мэтай адраснай падтрымкi бiзнесам карысных для грамадскасцi iнiцыятыў. За сем гадоў iснавання конкурсу ў iм паўдзельнiчала звыш 3500 унiкальных iдэй, скiраваных на паляпшэнне жыцця грамадства ў розных сферах. Сярод больш чым 300 ужо здзейсненых праектаў — арганiзацыя пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», адкрыццё стрыт-фуд-вулiцы ў Маладзечне, фестываль Мiнскага планетарыя, рэабiлiтацыя пацыентаў пасля траўмаў i iнсультаў з выкарыстаннем тэхналогiй вiртуальнай рэальнасцi i iншыя.

Сёлета з 476 камандаў-канкурсантаў да фiналу дайшлi 17. У лiку найбольш цiкавых прапаноў — стварэнне ў Магiлёве дзiцячай школы па праграмаваннi дронаў, «сабакакафэ» ў Пiнску для таго, каб звесцi беспрытульных жывёл з iх патэнцыйнымi гаспадарамi, мабiльны пункт харчавання i тэрмiновай дапамогi для бяздомных, праграма па расшыфроўцы лiчбаў медыцынскiх аналiзаў. Хто з iх стане пераможцам Social Weekend i ўладальнiкам галоўнага прызу ў памеры больш чым 100 тысяч рублёў, стане вядома ўвечары 2 лiпеня. Прамую трансляцыю мерапрыемства будзе весцi лiчбавая платформа VOKA (пачатак эфiру — а 18-й гадзiне, прагляд бясплатны для ўсiх ахвотных, а пасля трансляцыi запiс будзе дасяжны на сайце voka.tv у рэжыме архiва).

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Прэв’ю: socialweekend.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.