Вы тут

Старыя паштоўкi вяртаюць да падзей Вялiкай Айчыннай. Новыя выданнi серыi «У пошуках страчанага»


1 лiпеня ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi а 16-й гадзiне адбудзецца прэзентацыя новых кнiг вядомага ў краiне фiлакартыста Уладзiмiра Лiхадзедава — «Блакада» i «75 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне».


Праект «У пошуках страчанага», якiм калекцыянер апякуецца ўжо болей за пятнаццаць гадоў, цяпер уключае звыш 20 фiлакартычных альбомаў. Кнiгi, якiя будуць прэзентаваны на пляцоўцы Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, прысвечаны тэме Вялiкай Айчыннай вайны. Рэпрадукцыi старых паштовак расказваюць пра тыя цi iншыя мясцiны Ленiнграда — сённяшняга Санкт-Пецярбурга, пра блiзкiя ваколiцы горада на Няве. Пра тое, якiмi былi розныя адрасы ў пярэдадзень вайны, а пасля i ў гады лiхалецця. Многiя iлюстрацыi прысвечаны перапiсцы, лiставанню жыхароў блакаднага горада, iх родзiчаў. Чытаеш словы, выпiсаныя сэрцамi людзей, — i адкрываеш для сябе новае аблiчча гераiчнай i драматычнай памяцi.

Выданне «75 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне» — яшчэ i збор рэпрадукцый старых плакатаў, што настройвалi людзей на перамогу, пераадольванне страху, стварэнне жывога, светлага настроя.

Прэзентацыя фiлакартычных выданняў — толькi адзiн з элементаў выстаўкi «Вайна i мiр. Беларусь памятае. Вяртанне», праекта, заснавальнiкам якога поруч з НББ з'яўляецца Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. Сiмвалiчна, што адкрыццё выстаўкi адбываецца напярэдаднi Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Усiм гасцям прэзентацыi кнiг, выстаўкi старых паштовак з калекцыi У. Лiхадзедава будуць уручаны рэпрынты паштовак. А таксама — копii старых дарэвалюцыйных газет.

Алесь Пясчанскi

Прэв’ю: readrate.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.