Вы тут

Выкарыстоўваць выклiкi часу на карысць краiны


Выступленне старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У. П. Андрэйчанкi на закрыццi другой сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання.


Паважаныя дэпутаты i запрошаныя!

Другая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь сёмага склiкання завяршае сваю работу.

Яна праходзiла на фоне сур'ёзных змен, якiя закранаюць увесь свет. Супрацьстаянне дзяржаў, ускладненае наступствамi пандэмii i адсутнасцю канструктыўнага мiжнароднага дыялогу, непазбежна адбiлася i на сiтуацыi ў нашай краiне. Спатрэбiлася максiмальная канцэнтрацыя намаганняў усiх органаў улады, у тым лiку парламента, па падтрыманнi эканамiчнай стабiльнасцi, ахове жыцця i здароўя нашых грамадзян.

Усё гэта абумовiла напружаны характар парадку дня i складанасць тых задач, якiя давялося вырашаць дэпутацкаму корпусу падчас сесii.

У гэты адказны для краiны перыяд намi прыняты важныя палiтычныя рашэннi аб прызначэннi выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i дачы згоды кiраўнiку дзяржавы на прызначэнне прэм'ер-мiнiстра.

Заканадаўчым вынiкам сесii стаў разгляд каля 80 дакументаў, значная частка якiх накiравана на разняволенне дзелавой iнiцыятывы, паляпшэнне ўмоў гаспадарання ў краiне i прасоўванне эканамiчных iнтарэсаў Беларусi за мяжой.

Мы працягнулi курс на лiбералiзацыю асобных сфер заканадаўства. У адпаведнасцi з даручэннем кiраўнiка дзяржавы дэпутацкi корпус узяў самы непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы новых рэдакцый Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. У пастаянных камiсiях было прааналiзавана каля 800 прапаноў, якiя паступiлi ад выбаршчыкаў.

Прыняты закон «Аб амнiстыi ў сувязi з 75-годдзем Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў», якi даў шанц многiм асуджаным, у тым лiку i па 328-м артыкуле Крымiнальнага кодэкса, вярнуцца да нармальнага жыцця ў грамадстве.

У ходзе сесii ратыфiкавана 37 мiжнародных дагавораў, рэалiзацыя якiх будзе спрыяць узмацненню гандлёва-эканамiчных пазiцый Беларусi ў Еўразiйскiм эканамiчным саюзе, развiццю ўзаемавыгадных адносiн з Iранам, Кубай, Сiнгапурам, Сербiяй, Узбекiстанам, Таджыкiстанам i шэрагам iншых краiн.

Важным крокам ва ўмацаваннi сувязяў з нашымi заходнiмi партнёрамi стала ратыфiкацыя пагаднення з Еўрасаюзам аб спрашчэннi выдачы вiз, якое ўступае ў сiлу ўжо з заўтрашняга дня.

Гаворачы аб нашай мiжпарламенцкай дзейнасцi, варта адзначыць, што, нягледзячы на абмежаваннi, уведзеныя ва ўсiм свеце ў сувязi з пандэмiяй, яна захавала сваю пазiтыўную дынамiку.

Беларускiя дэпутаты рэгулярна бралi ўдзел у вэбiнарах па лiнii Парламенцкай асамблеi АБСЕ, сустрэчах з парламентарыямi i кiраўнiкамi дыпламатычных мiсiй Германii, Iталii, Расii, ЗША, Японii, а таксама з прадстаўнiкамi шэрагу мiжнародных арганiзацый.

Упершыню ў рэжыме анлайн прайшлi пасяджэннi пастаянных камiсiй i Савета Парламенцкай Асамблеi АДКБ. Яго ўдзельнiкi абмеркавалi стратэгiю сiстэмнага ўзаемадзеяння па забеспячэннi бяспекi ў рэгiёне i пацвердзiлi сваю рашучасць супрацьстаяць спробам фальсiфiкацыi гiсторыi i перагляду вынiкаў Другой сусветнай вайны.

Сур'ёзная работа праведзена па падрыхтоўцы да пяцьдзясят восьмай сесii Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, якая адбудзецца ўжо на наступным тыднi. Асноўнымi прыярытэтамi для дэпутацкага корпуса тут застаюцца роўнасць правоў грамадзян i суб'ектаў гаспадарання, адстойванне нацыянальных iнтарэсаў у рамках Саюзнага будаўнiцтва. Iнтэграцыя павiнна насiць узаемавыгадны характар, спрыяць эфектыўнаму развiццю эканомiк нашых дзяржаў.

Толькi ўстойлiвая, адаптыўная i дакладна кiраваная эканомiка служыць залогам сацыя-
льнага дабрабыту. Таму пытаннi эканамiчнага росту павiнны заставацца ў цэнтры ўвагi дэпутатаў i ў мiжсесiйны перыяд.

Сёння прынцыпова важна аднавiць нармальны рытм работы эканомiкi i падрыхтаваць пакет бюджэтных дакументаў на 2021 год. Дэпутаты ўжо падключылiся да гэтага працэсу, актыўна ўзаемадзейнiчаючы з урадам, профiльнымi мiнiстэрствамi i ведамствамi.

Наша задача — прааналiзаваць сiтуацыю, звязаную з пандэмiяй, i прадумаць, як выкарыстоўваць патэнцыйныя магчымасцi, якiя яна ў сабе змяшчае, на карысць краiны.

Пры гэтым нельга забываць аб вызначэннi шляхоў далейшага развiцця. Неабходна прыстасаваць нацыянальную эканомiку да новай рэальнасцi, робячы акцэнт на лiчбавiзацыi, тэхналагiчных iнавацыях, змене бiзнес-стратэгiй i менеджменту.

Зразумела, гэтыя iдэi знойдуць сваё адлюстраванне ў новай праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця, у распрацоўцы якой возьме ўдзел i дэпутацкi корпус.

Пад жорсткi кантроль трэба ўзяць работу з законапраектамi эканамiчнага блока. Гэта перш за ўсё змяненнi ў законы аб гаспадарчых таварыствах, гандлi i грамадскiм харчаваннi, аб выканаўчым вядзеннi. Неабходна паскорыць iх падрыхтоўку да другога чытання i забяспечыць своечасовы разгляд.

Акрамя таго, варта актыўна падключыцца да работы профiльных мiнiстэрстваў над новай рэдакцыяй Закона аб эканамiчнай неплацежаздольнасцi (банкруцтве). Мы павiнны забяспечыць яго якасную падрыхтоўку яшчэ да ўнясення ў Палату прадстаўнiкоў.

З улiкам правапрымяняльнай практыкi, шматлiкiх зваротаў грамадзян неабходна падысцi i да карэкцiроўкi зямельнага заканадаўства. Пытанне няпростае i патрабуе захавання балансу iнтарэсаў дзяржавы i грамадзян.

Асобая задача ў мiжсесiйны перыяд — выкананне даручэння кiраўнiка дзяржавы аб уступленнi ў сiлу новых рэдакцый Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях са студзеня 2021 года. Прынятыя намi сёння ў першым чытаннi адпаведныя праекты трэба дэталёва прапрацаваць, дасканала абмеркаваць з практыкамi, каб да пачатку восеньскай сесii максiмальна лiквiдаваць наяўныя супярэчнасцi.

Цэлы комплекс законапраектаў звязаны з рэалiзацыяй канстытуцыйных правоў i гарантый нашых грамадзян. На парадку дня — павышэнне даступнасцi правасуддзя, якасць аказання медыцынскай дапамогi, актыўная сацыялiзацыя iнвалiдаў, пенсiйнае забеспячэнне, жыллёвыя пытаннi.

Яшчэ адзiн важны кiрунак, дзе дэпутацкаму корпусу трэба сумесна папрацаваць з урадам, — унясенне змяненняў у Кодэкс аб адукацыi. Падрыхтоўка квалiфiкаваных кадраў, усебаковае развiццё чалавечага капiталу — гэта неадкладнае патрабаванне часу.

Словам, работа наперадзе вельмi адказная, бо нормы ўсiх гэтых законапраектаў закранаюць iнтарэсы практычна кожнага грамадзянiна, запатрабаваныя бiзнес-супольнасцю i правапрымяняльнiкамi.

Натуральна, у цяперашнi час асноўная ўвага грамадскасцi прыцягнута да галоўнай палiтычнай кампанii — выбараў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Любыя выбары суправаджаюцца павышанай сацыяльнай актыўнасцю i палiтызацыяй грамадскага жыцця. На жаль, у Беларусi пэўныя сiлы кожны раз спрабуюць выкарыстаць выбарчую кампанiю не на карысць краiны, а каб разгайдаць сацыяльна-палiтычную сiтуацыю.

Цяперашнiя выбары не выключэнне. Мы бачым спробы, якiя падтрымлiваюцца звонку, пасеяць раскол у грамадстве, унушыць народу недавер да ўлады, спекулюючы на тэме пандэмii i звязаных з ёй эканамiчных цяжкасцях.

Пад выглядам перадвыбарных мерапрыемстваў наладжваюцца адкрытыя правакацыi, выкарыстоўваюцца брудныя палiттэхналогii, iдзе масiраваная iнфармацыйная атака на кiраўнiцтва краiны, прыхiльнiкаў дзеючай улады. Гэта недапушчальна.

Задача парламентарыяў — прыкласцi максiмум намаганняў, каб выбары прайшлi сумленна, адкрыта, у спакойнай, бяспечнай абстаноўцы i ў строгай адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам.

Трэба больш актыўна працаваць з грамадзянскай супольнасцю, выслухоўваць усе думкi i цярплiва, без эмоцый тлумачыць, што стаiць за безадказнымi папулiсцкiмi заявамi i што на самай справе трэба рабiць, каб забяспечыць суверэнiтэт краiны, сацыяльную стабiльнасць i здароўе грамадзян.

Незалежнасць i дабрабыт дорага каштуюць. Яны дасягаюцца ўпартай працай, выверанай знешняй палiтыкай, адзiнствам нацыi. Галоўная задача сёння — захаваць тое, што створана ў краiне за чвэрць стагоддзя, забяспечыўшы мiр, справядлiвасць i эвалюцыйны шлях развiцця, i на гэтым трывалым падмурку рухацца наперад.

Адначасова дэпутатам неабходна працягнуць манiторынг сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў рэгiёнах. У цэнтры ўвагi павiнны быць фiнансавае становiшча прадпрыемстваў, захаванне рабочых месцаў i працоўных калектываў, своечасовасць выплаты заробкаў, пенсiй, дапамог. Асаблiвага клопату патрабуюць найбольш уразлiвыя катэгорыi насельнiцтва — пажылыя людзi, iнвалiды, шматдзетныя сем'i i, зразумела, урачы, якiя працягваюць заставацца на пярэднiм краi барацьбы з вiрусам.

Мы павiнны падтрымаць людзей i словам, i справай. Упэўнены, што ў беларускага народа хопiць мудрасцi годна прайсцi гэтую палiтычную кампанiю i захаваць Беларусь як дзяржаву, якая ўпэўнена рэалiзуе ўласны шлях развiцця.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.