Вы тут

Агульную маёмасць можна падзялiць у шлюбе альбо пасля яго. I не заўжды пароўну


Пагадненне аб падзеле агульнай маёмасцi, якую падчас шлюбу набылi муж i жонка, можна заключыць па iх узаемнай згодзе ў шлюбе або пасля разводу. I толькi калi шлюбным дагаворам адносна гэтай уласнасцi не прадугледжана нешта iншае. З 1 лiпеня такое пагадненне, згодна са зменамi ў Кодэкс аб шлюбе i сям'i, трэба абавязкова натарыяльна засведчваць.


Згодна з агульным правiлам, долi мужа i жонкi ў праве агульнай уласнасцi прызнаюцца роўнымi. Калi ўзнiкае спрэчка, падзел маёмасцi, а таксама вызначэнне доляў былых мужа i жонкi ў гэтай уласнасцi адбываюцца праз суд. Гэты орган таксама мае права адступiць ад першапачатковай роўнасцi частак маёмасцi сужэнцаў у агульнай уласнасцi, расказала Галiна КАВАЛЬЧУК, натарыус Мiнскай гарадской натарыяльнай акругi:

— Згодна з артыкулам 26 Кодэкса аб шлюбе i сям'i ў рэдакцыi ад 18 снежня 2019 года, маёмасць кожнага з сужэнцаў можа быць прызнаная судом агульнай сумеснай уласнасцю (калi iншае не прадугледжана шлюбным дагаворам), калi будзе ўстаноўлена, што падчас шлюбу за кошт агульнай маёмасцi мужа i жонкi або ўласнай маёмасцi аднаго з сужэнцаў былi зроблены ўкладаннi, якiя значна павялiчылi кошт гэтай маёмасцi, напрыклад, пры капiтальным рамонце цi рэканструкцыi.

Для патрабаванняў аб падзеле агульнай маёмасцi сужэнцаў, якiя скасавалi шлюб, устанаўлiваецца трохгадовы тэрмiн iскавай даўнасцi. Ён вызначаецца з дня, калi былы муж цi жонка даведалiся цi павiнны былi даведацца аб парушэннi свайго права, незалежна ад таго, наколькi даўно яны развялiся, расказала Галiна Кавальчук:

— Пры падзеле агульнай маёмасцi былыя муж i жонка вызначаюць, якая ўласнасць павiнна быць перададзена кожнаму з iх. Калi аднаму з бакоў дастаецца маёмасць, кошт якой перавышае долю, якая яму належыць, другому боку можа быць вызначана грашовая кампенсацыя.

Пры гэтым нi падарыць, нi прадаць маёмасць, набытую ў шлюбе, муж i жонка адно аднаму не могуць. Гэтыя дзеяннi класiфiкуюцца Кодэксам як забароненыя маёмасныя здзелкi адносна маёмасцi, якая з'яўляецца ўласнасцю кожнага з iх. Аднак можна перааформiць маёмасць, якая з'явiлася ў сям'i падчас шлюбу, калi заключыць шлюбны дагавор (яго могуць скласцi як сужэнцы, так i асобы, якiя абiраюцца шлюбам) або пагадненне аб падзеле маёмасцi, падкрэслiла натарыус:

— Права ўласнасцi на долю ў маёмасцi, якая набывалася ў шлюбе, можна выдзелiць, атрымаўшы ў натарыуса пасведчанне аб праве ўласнасцi, на падставе пiсьмовай заявы сужэнцаў або былых мужа i жонкi незалежна ад часу, якi прайшоў з моманту разводу. Пасведчанне аб праве ўласнасцi ў дачыненнi нерухомай маёмасцi мужу з жонкай цi асобам, якiя скасавалi шлюб, натарыус выдае па месцы знаходжання гэтай маёмасцi. А вось шлюбны дагавор i пагадненне аб падзеле агульнай сумеснай маёмасцi можа засведчыць любы натарыус краiны.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.