Вы тут

У прыярытэце — добраўпарадкаванне


Прамую лінію з жыхарамі вобласці правёў у мінулую суботу старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС: за тры гадзіны да кіраўніка вобласці дазванілася 25 чалавек.


У прыярытэце, як заўсёды, былі пытанні добраўпарадкавання, паляпшэння тэрыторый, рамонту дарог. Падобныя звароты ў ліку першых паступілі з Баранавіч і Брэста. Людзі цікавіліся аднаўленнем дзіцячых пляцовак. Яно і зразумела: прыйшло лета, дзеці больш гуляюць на свежым паветры. І аднаму, і другому заяўнікам паабяцалі, што работа будзе праведзена камунальнымі службамі разам з мясцовым насельніцтвам.

Шматдзетны бацька з вёскі Палонка Баранавіцкага раёна збіраецца ўзводзіць дом для сям'і, але з выдзяленнем участка мясцовая ўлада марудзіць. Вось і пазваніў на прамую лінію. Грамадзяніну растлумачылі, што ўчастак выдзеліць можна, калі падведзены ўсе камунікацыі, таму найчасцей і выходзіць затрымка. Але ў яго канкрэтным выпадку абяцалі разабрацца. Да слова, падобны званок паступіў летась з вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна. Праблема вырашылася, і жыхарка названай вёскі дазванілася, каб падзякаваць за дапамогу.

А з Лунінецкага раёна паскардзіліся, што цяжка дабірацца на папулярнае месца адпачынку — возера Белае. Цана пытання — два кіламетры дарогі, якія трэба заасфальтаваць. Адказныя асобы атрымалі даручэнне вывучыць сітуацыю і даць абгрунтаваны адказ заяўніку.

На прамую лінію паступілі звароты з Брэста, Баранавіч, Бярозаўскага, Пружанскага, іншых раёнаў.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».