Вы тут

Эксклюзіўная праполка


Калі пачынаюць каласіцца хлебныя палеткі дзяржаўнага прадпрыемства «Жодзінааграплемэліта» Смалявіцкага раёна, можна ўбачыць на іх жанчын з нажніцамі ў руках — паляводаў, якія вядуць відавую праполку — гэта можна зрабіць толькі ўручную, бо, акрамя чалавека, гэта не здолее зрабіць ніводная, нават самая сучасная машына.


На адным такім полі, засеяным элітнай пшаніцай, мне давялося паназіраць за работай незвычайных «аграцырульніц»: жанчыны зразалі каласкі іншых відаў збожжа, каб племянны элітны сорт не засмечваўся.

— Такая работа доўжыцца два летнія месяцы, да пачатку жніва, — расказала адна з удзельніц эксклюзіўнай праполкі Алена Баланчук. — Прыходзіцца пахадзіць па хлебных нівах у дзень па 12—14 кіламетраў.

Прадпрыемства «Жодзінааграплемэліта» — вядомая ў краіне гаспадарка па вырошчванні элітных збожжавых і зернебабовых культур. Але славу і поспех гаспадарцы робяць простыя жанчыны, як, напрыклад, гэтыя жыхаркі аграгарадка Барсукі — Таццяна КАЛЕСНІКЕВІЧ, Маргарыта ГАЛІНОЎСКАЯ, Кацярына МАРОЗАВА, Таццяна САКАЛОВА. Усё яны на гэтым здымку. На першым плане — Людміла МАЛІНОЎСКАЯ і Алена БАЛАНЧУК.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».