Вы тут

Стаць сведкамі знакавых падзей змогуць удзельнікі квэсту «Аб Вялікай Айчыннай...»


Зірнуць на вайну вачыма ваеннага карэспандэнта, пазнаёміцца з легендарнымі асобамі, стаць сведкамі знакавых падзей змогуць удзельнікі квэсту «Аб Вялікай Айчыннай...»


З 3 ліпеня 2020 года Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запускаюць культурна-адукацыйны праект-квэст. Гэта першая сумесная работа, скіраваная на захаванне памяці і абуджэнне цікавасці да ваеннай гісторыі сярод сучасных пакаленняў, якая не мае аналагаў у Беларусі. Унікальнасць квэсту ў тым, што яго сцэнарый пабудаваны на ўзаемасувязі ідэнтычных ці падобных музейных прадметаў, якія прадстаўлены ў экспазіцыях абодвух музеяў.

Удзельнікам квэсту неабходна выправіцца ў няпростае падарожжа па старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу, падчас якога яны павінны пабываць у двух музеях. Заданні гульні размешчаны на спецыяльнай інтэрнэт-платформе. У якасці дапаможніка па экспазіцыях удзельнікі будуць выкарыстовываць «франтавы дзённік», дзе змешчана гісторыя чалавека, які прайшоў складаны шлях з першых дзён вайны і да Перамогі. Гэта выданне ручной работы — сумесная творчая распрацоўка навуковых супрацоўнікаў і мастакоў музея. Працягласць квэсту каля трох гадзін, да ўдзелу ў праекце запрашаюцца сфарміраваныя каманды ў колькасці да 10 чалавек.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: тюмень.квестгид.рф

Загаловак у газеце: Па шляху ваеннага карэспандэнта

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Всемирная прачечная: евразийские барьеры на пути отмывания грязных денег

Всемирная прачечная: евразийские барьеры на пути отмывания грязных денег

Расширение сотрудничества ЕЭК и Евразийской группы по противодействию легализации преступных доходов и финансированию терроризма (ЕАГ) 10 июля обсудили министр по экономике и финансовой политике ЕЭК Тимур Жаксылыков и директор Росфинмониторинга, председатель ЕАГ Юрий Чиханчин.

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.