Вы тут

Карціны ажываюць


Як напярэдадні святкавання Дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў не згадаць пра легендарны твор Валянціна Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 года»?


Але хто б мог падумаць, што дзякуючы сучасным лічбавым тэхналогіям героі маштабнага палатна стануць бліжэй да нас. Мабільная праграма «Мастацкі: LІVE», распрацаваная сябрамі музея ТАА «Сі Бі Мабайл», дазволіць паглыбіцца ў радасную атмасферу Дня вызвалення. Наведвальнік зможа апынуцца непасрэдна ў цэнтры падзей, паказаных Валянцінам Волкавым, і ў поўнай меры адчуць настрой савецкіх людзей і воінаў, якія атрымалі перамогу над ворагам.

Палатно «Мінск 3 ліпеня 1944 года» стане першым у серыі «ажыўшых палотнаў» Мастацкага музея ў мабільнай праграме «Мастацкі: LІVE». У найбліжэйшы час у «Мастацкі: LІVE» будуць даступныя і іншыя творы з калекцыі музея.

Праект будзе прэзентаваны 3 ліпеня 2020 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».