Развіваюць у правінцыі Аньхой.
Цыноўкі «шусі» з’яўляюцца візітнай карткай павета Цяньшань правінцыі Аньхой, што ва Усходнім Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Яны атрымалі такую назву ад Шучжоў, што з’яўляецца іншай назвай павета Цяньшань. Гэтыя бамбукавыя вырабы, якія таксама ўваходзяць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі, цэняцца за сваю эластычнасць, трываласць, высокую цеплаёмістасць і зручнасць ў выкарыстанні.
У апошнія гады ў рэгіёне актыўна адраджаюць традыцыі пляцення з бамбука і вытворчасць цыновак «шусі». З гэтай мэтай у павеце створана больш за 40 «цэхаў барацьбы з беднасцю», у якіх занята звыш 600 хатніх гаспадарак. Такое рамяство прыносіць у сярэднім даход у памеры 12 тысяч юаняў у год на чалавека.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».