Вы тут

Талоны на суму 1,7 млрд. долараў


Выпусцілі ў Пекіне.


Пекін выпусціў талоны на суму 12,2 млрд юаняў (каля 1,71 млрд. долараў) для стымулявання спажывання, аслабленага з-за эпідэміі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Купоны даступныя на вядучай кітайскай платформе электроннай камерцыі JD.com. Яны могуць быць выкарыстаны ў адпаведных рэстаранах і крамах у кітайскай сталіцы, а таксама для куплі прадукцыі, абсталяванай інтэлектуальнымі тэхналогіямі.

Таксама Пекін запусціў фестываль па садзейнічанню спажыванню, які працягнецца да завяршэння канікул з нагоды Нацыянальнага свята ў кастрычніку. У яго рамках запланавана больш за 400 мерапрыемстваў, якія ахопліваюць такія сферы, як грамадскае харчаванне, рознічны гандаль, культура, турызм, адукацыя і спорт.

«Эпідэмія COVID-19 моцна паўплывала на спажыванне ў Пекіне, — сказаў кіраўнік Пекінскага кіравання камерцыі Янь Лі. — Мерапрыемствы па павелічэнні спажывання дапамогуць аднавіць гандаль і павысіць упэўненасць спажыўцоў».

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.