Вы тут

Валерый Галубоўскі: У аснове развіцця краіны павінны быць лепшыя традыцыі, стабільнасць і дасягнутыя вынікі


Валерый ГАЛУБОЎСКІ, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт:


Рэспубліка Беларусь сёння — гэта незалежная, суверэнная краіна, дзе створаны ўмовы для развіцця чалавека, як асобы, прафесіянала і грамадзяніна, які валодае правамі і адказнасцю за будучыню сваёй краіны. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, якая праводзіцца ў сістэме прафесійнай адукацыі, у суверэннай Беларусі не толькі захаваны лепшыя дасягненні, але і штогод умацоўваецца патэнцыял прафесійных ліцэяў і каледжаў, адкрываюцца новыя высокатэхналагічныя спецыяльнасці, майстэрні і лабараторыі папаўняюцца самым сучасным абсталяваннем сусветнага ўзроўню. Для навучэнцаў і педагагічных работнікаў створаны ўмовы і магчымасці для асобаснага і прафесійнага развіцця. На міжнародных чэмпіянатах прафесійнага майстэрства па стандартах World Skills нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь за пяць гадоў удзелу паднялася з 37-га на 15-е месца сярод больш чым 80 краін-удзельніц, а ўчорашнія навучэнцы-канкурсанты сусветных чэмпіянатаў, сёння прыходзяць працаваць ва ўстановы прафесійнай адукацыі ў якасці маладых спецыялістаў. Гэта толькі асобныя прыклады дасягненняў у сістэме прафесійнай адукацыі.

На жаль, у перыяд выбарчых кампаній усё большы паток інфармацыі ў інтэрнэт-рэсурсах накіраваны на крытыку, што робіцца ў краіне «не так», пры гэтым не гаворыцца пра тыя дасягненні, якія краіна здабыла ў перыяд станаўлення і развіцця незалежнай Беларусі ў такі кароткі па гістарычных мерках тэрмін. У аснове развіцця моцнай і квітнеючай Беларусі павінны быць лепшыя традыцыі, стабільнасць і дасягнутыя вынікі, якія дазваляюць будаваць будучыню з адукаванымі маладымі людзьмі, прафесіяналамі і патрыётамі сваёй краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».