Вы тут

Выпуск з факультэта Генштаба


У Ваеннай акадэміі адбыўся чарговы выпуск слухачоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Афіцэры аператыўнага і аператыўна-стратэгічнага ўзроўняў адправяцца на службу ў структурныя падраздзяленні Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл, а таксама ва ўнутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўны пагранічны камітэт.


Дыпломы ўручае міністр абароны генерал-маёр Віктар Хрэнін.

У святочных мерапрыемствах прыняў удзел міністр абароны Віктар Хрэнін.

— Стала добрай традыцыяй праводзіць выпуск слухачоў факультэта Генеральнага штаба напярэдадні Дня Незалежнасці, — падкрэсліў кіраўнік ваеннага ведамства. — Гэта вельмі сімвалічна, бо гістарычная дата звязала для кожнага з беларусаў сапраўды святыя словы і паняцці: свабода і незалежнасць, мір і бяспека. Вам жа трэба будзе асвойваць усё новае і перадавое, чым валодае сучасная беларуская армія. Тым самым — інтэнсіўна нарошчваць моц Узброеных Сіл, вырашаць складаныя і адказныя задачы павышэння ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, вывучкі і зладжанасці органаў ваеннага кіравання і войскаў, выніковасці баявой падрыхтоўкі злучэнняў і вайсковых часцей, навучання войскаў сучасным спосабам узброенай барацьбы.

Сёлета ў Ваеннай акадэміі дыпломы магістраў і нагрудныя знакі аб заканчэнні факультэта атрымалі 123 афіцэры. Нагрудным знакам «За выдатнае заканчэнне ваеннай навучальнай установы» ўзнагароджаны 14 выпускнікоў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.